3 траўня 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы адкрые ў Беларусі восем візавых цэнтраў

16
Амбасада Польшчы адкрые ў Беларусі восем візавых цэнтраў

Візавыя цэнтры будуць адкрытыя ва ўсіх абласных гарадах і ў двух буйных раённых гарадах.

Амбасада Польшчы ў Беларусі адкрые 8 візавых цэнтраў вясной 2015 года. Пра гэта паведаміў у чацвер у Менску на прэс-канферэнцыі кіраўнік польскай дыпмісіі Лешэк Шарэпка, паведамляе «Інтэрфакс».

Ён адзначыў, што ў новых візавых цэнтрах кошт атрымання віз будзе «крыху вышэйшым». Разам з тым дыпламат адзначыў, што выдаткі на пераезд, напрыклад з Магілёва ў Менск, для атрымання віз і практыкі пасярэдніцтва пры атрыманні абыходзіцца беларусам нятанна. «Улічваючы, што візавыя цэнтры будуць адкрытыя ва ўсіх абласных гарадах, то для патэнцыйных кліентаў, магчыма, гэта будзе і танней», - сказаў пасол.

Паводле інфармацыі Лешэка Шарэпкі, з пачатку гэтага года польскім бокам было выдадзена парадку 325000 шэнгенскіх візаў беларускім грамадзянам.

З 1 кастрычніка 2014 г грамадзяне Беларусі атрымалі магчымасць падаваць заявы ў польскае пасольства на двухгадовую турыстычную візу пры ўмове, што заяўнік мае не менш за 2 шэнгенскія візы на працягу апошніх 3 гадоў (адна з іх польская), якія былі выдадзеныя з турыстычнай мэтай.

Таксама са жніўня гэтага года аплата консульскага збору за афармленне візы ў консульскім аддзеле пасольства Польшчы праводзіцца ў адзіным аддзяленні «Ідэя-Банк», якое размешчана недалёка ад консульства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках