3 траўня 2024, Пятніца, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніцы берлінскага жыцця афіцэра КДБ Пуціна (Відэа)

8

Чвэрць стагоддзя таму ў Нямеччыне абрынулася Берлінская сцяна, сімвал халоднай вайны і падзелу свету.

У апошнія пяць гадоў існавання сцяны сваю службу ля яе нёс і афіцэр КДБ Уладзімер Пуцін.

Журналісты «Фактаў тыдня» знайшлі тых, хто яшчэ памятае, чым займаўся сапраўдны расейскі прэзідэнт у канцы 80-х гадоў у Нямеччыне. Першы прыпынак нашага падарожжа па месцах актыўнай дзейнасці Штазі - горад Баўтцэн. Самае страшнае месца ва ўсёй ГДР - турма строгага рэжыму Штазі-кнаст. Тут трымалі асабліва небяспечных палітвязняў, і тых, хто дапамагаў уцекачам з'ехаць на Захад. У гадзіну ночы 13 жніўня 1961 народнае войска ГДР пры падтрымцы савецкіх жаўнераў закрыла мяжу з Заходняй Нямеччынай. Пачалося будаўніцтва сцяны. Сцяна прайшла скрозь хаты, рэкі, станцыі метро, сем'і і лёсы людзей. Далей мы наведалі Дрэздэн, дзе служыў капітан КДБ Уладзімер Пуцін. Працу агентаў Штазі ў краінах NАТО курыравала КДБ Савецкага Саюза. І перадавала звесткі выведкі ў Маскву.

33-гадовы капітан КДБ Уладзімер Пуцін прыбыў у Дрэздэн у 1985 годзе і пакінуў горад праз 5 гадоў у званні падпалкоўніка. Служыў пад прыкрыццём дырэктара дрэздэнскага дома дружбы СССР-ГДР. Камандзіроўкі Пуціна ў Дрэздэн адбываецца падчас перабудовы Міхаіла Гарбачова. Крэмль аслабляе хватку, аднак лідар ГДР Эрык Хонэкер не хоча ісці пад маскоўскім патронам і ўзмацняе рэпрэсіі. Штазі хапае людзей сярод белага дня. Закручванне гаек выліваецца ў масавыя дэманстрацыі і ў захоп упраўлення Штазі ў Дрэздэне. У любімай піўной Пуціна мы прызначаем сустрэчу ўдзельніку тых падзей - тагачаснаму дысідэнту Крысціяну Кемнітцэру.

- Вось гэта я на фатаграфіі штурму 5 снежня 1989 года, - распавядае Крысціяну. - Тады нас было да паўтысячы чалавек. У Штазі ўсе былі з аўтаматамі, аднак яны адступілі, і мы захапілі штаб-кватэру... Далей дэманстранты пайшлі штурмаваць прадстаўніцтва КДБ, дзе Пуцін з калегамі ўсе дні пасля зносу Берлінскай сцяны спальвалі сакрэтныя дакументы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках