4 траўня 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці асцерагацца беларусам праблем TEZ Tour з «Аэрафлотам»?

5
Ці асцерагацца беларусам праблем TEZ Tour з «Аэрафлотам»?

Найбуйнейшы авіяперавозчык Расеі адключыў ад браніравання тураператара TEZ Tour, прадстаўніцтва якога працуе і ў Беларусі.

Сузаснавальнік і камерцыйны дырэктар фірмы Аляксандр Бурцін сцвярджае, што рознагалоссі з авіякампаніяй звязаны з адмовай даць жорсткія гарантыі па запаўненні самалётаў на зімовы перыяд - пры зніжэнні попыту на зімовыя рэйсы сярод расейцаў амаль у два разы аператар на гэта пайсці не гатовы.

Пасля гэтай навіны ўсе тут жа пачалі ўзгадваць сітуацыі з банкруцтвам іншых расейскіх турфірмаў. Кіраўніцтва аператара супакойвае, што запазычанасці перад перавозчыкам у іх няма і ўсе папярэднія дамоўленасці будуць выкананыя.

Любая навіна аб праблемах турбізнэсу з Расеі прымушае хвалявацца і беларускіх турыстаў, бо цяпер пачалося ранняе браніраванне на летнія пуцёўкі, а TEZ Tour з'яўляецца адным з буйных турыстычных аператараў Беларусі.

На фоне серыі банкруцтваў расейскіх фірмаў беларусы разважаюць аб выбары гадовага тура з яшчэ вялікім сумневам. Каму хочацца рызыкаваць адпачынкам і грашыма?!

- Адключэнне TEZ Tour ад браніравання білетаў «Аэрафлотам» не адаб'ецца на беларускіх турыстах, якія ўжо набылі пуцёўкі, - распавялі «Камсамолцы» ў кампаніі. - Адключэнне - гэта ўсяго толькі спрэчка што да будучага сезону. Доля паслуг «Аэрафлота» ў аб'ёме нашых продажаў складала ніжэй за 5%. Беларусы паслугамі «Аэрафлота», вядома, карыстаюцца, але іх колькасць вельмі малая і складае адзінкавыя продажы. Гаворка ідзе пра дальнія кірункі з вылетам з Масквы на Кубу, Мальдывы, у Тайланд і іншыя. Але ўсе гэтыя продажы ўжо пацверджаныя. Таму перажываць не варта.

Асноўным партнёрам у продажах TEZ Tour з'яўляецца «Белавія». Са слоў спецыялістаў, 98% турыстаў вылятаюць менавіта з Беларусі.

Кампетэнтна

Кошты на пуцёўкі для беларусаў не вырастуць

- У гэтым свеце ўсё ўзаемазамяняема, асабліва на турыстычным рынку, - мяркуе дырэктар Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый Валянцін Цэхмейстар. - Хтосьці прыходзіць, нехта сыходзіць. Я мяркую, што нішу «Аэрафлота» перакрыюць іншыя перавозчыкі. У нас у Беларусі дастаткова фірмаў па частцы перавозкі. Да таго ж у мінулым годзе вырасла колькасць вылетаў з Менска па лініі «Белавія» і Гомеля. Прапрацоўваюцца варыянты з вылетамі турыстаў з Віцебска і Гародні. Што тычыцца вылетаў з-за мяжы, гэта, вядома, звузіць колькасць прапаноў на рынку, але істотна на нас не адаб'ецца. Не паўплывае гэта і на кошты. Справа ў тым, што TEZ Tour на беларускім рынку пацяснілі іншыя расейскія кампаніі, якія пашырылі сферы свайго ўплыву. То бок, кошт стандартных тураў, прапанаваных беларусам, застанецца ранейшым.

- Ці не будзе рызыкоўным ранняе браніраванне ў такіх напружаных умовах?

- Адзінае, што нас турбуе ў гэтым пытанні, - гэта стварэнне візавых цэнтраў, на якія амбасады збіраюцца скінуць свае клопаты з турыстамі. Гэта на 20 - 30 еўра павялічыць кошт турыстычных паслуг. Такі досвед ужо быў з Гішпаніяй. Плануецца, што да гэтага варыянту пяройдуць Чэхія, Славаччына, Італія, Латвія і Літва.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках