4 траўня 2024, Субота, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзень пачатку Майдана Украіна будзе адзначаць Дзень годнасці і свабоды

2
У дзень пачатку Майдана Украіна будзе адзначаць Дзень годнасці і свабоды

Прэзідэнт Украіны падпісаў указы аб святкаванні штогод 21 лістапада Дня годнасці і свабоды, 22 студзеня - Дня саборнасці Украіны.

Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў сёння, 13 лістапада, паведамляе ДэПо.

«Украіна - гэта тэрыторыя годнасці і свабоды. Такімі нас зрабіла не адна, а дзве рэвалюцыі - наш Майдан 2004 года, які быў святам свабоды, і рэвалюцыя 2013, рэвалюцыя годнасці. Гэта быў надзвычай цяжкі экзамен для Украіны, калі ўкраінцы прадэманстравалі сваю еўрапейскасць, годнасць, сваё імкненне да свабоды», - заявіў Пётр Парашэнка

«Мне, як прэзідэнту Украіны, застаецца толькі дакументальна пацвердзіць гэта і падпісаць Указ пра Дзень годнасці і свабоды, які Украіна з гэтага часу і назаўсёды будзе адзначаць 21 лістапада», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Са слоў Парашэнкі, 22 студзеня, як і раней, краіна будзе святкаваць Дзень саборнасці Украіны. «Дзень адзінства Украіны, дзень саборнасці», - сказаў прэзідэнт.

Нагадаем, 21 лістапада 2013 года ў той дзень, калі экс-прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць у Вільні Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ, украінцы выйшлі на цэнтральныя плошчы Кіева і іншых гарадоў Украіны. Такая акцыя ў Кіеве атрымала назву Еўрамайдана.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках