4 траўня 2024, Субота, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты маркі Brent абрынуўся да $79

72
Кошт нафты маркі Brent абрынуўся да $79

Кошт барэля паўночнаморскай нафты Brent упершыню за чатыры гады апусціўся ніжэй за $79 за барэль.

Паводле стану на 16:20 па Менску кошт снежаньскага ф'ючэрса складаў $78,73 за барэль, што на 2,09% ніжэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў. Адначасова кошт студзеньскіх ф'ючэрсаў Brent абрынуўся сёння больш чым на 2%, апусціўшыся да $79,41 за барэль, паведамляе РБК.

8 верасня 2014 кошт нафты Brent упершыню з чэрвеня 2013 года апусціўся ніжэй адзнакі ў $100 за бар. Яшчэ ў чэрвені 2014 цана на Brent складала больш за $115 за барэль, але з тых часоў абрынулася больш чым на 30%.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках