4 траўня 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін адмовіўся ўдзельнічаць у Давоскім форуме

17
Пуцін адмовіўся ўдзельнічаць у Давоскім форуме

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін адмовіўся ўзяць удзел у рабоце Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе ў студзені 2015 года.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова і ўласныя крыніцы.

На гэты раз замест прэзідэнта Расеі ў Давос можа паехаць прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, піша Lenta.ru.

Апошнім разам Уладзімір Пуцін наведваў Давоскі форум у 2009 годзе ў якасці кіраўніка расейскага ўрада. Тады ён выступаў з прамовай, прысвечанай глабальнаму эканамічнаму крызісу. З тых часоў, як адзначаюць крыніцы, запрашэнні высылаліся яму штогод.

Як падкрэслівае агенцтва, арганізатары Сусветнага эканамічнага форуму не маюць намер адмаўляцца ад удзелу высокапастаўленых расейскіх прадстаўнікоў у чарговай сустрэчы ў Давосе. Стратэгічнымі партнёрамі форуму застануцца і два расейскія банкі, якія падпалі пад санкцыі, - ВТБ і Ашчадбанк. У якасці партнёра (такіх кампаній 100) яны штогод плацяць унёсак у памеры 600 тысяч швейцарскіх франкаў (622000 даляраў). Агенцтва таксама паведамляе, што яшчэ адзін банк з санкцыйнага спісу - Знешэканамбанк - плануе накіраваць на форум старшыню праўлення Уладзіміра Дзмітрыева.

Запрашэнні паўдзельнічаць у форуме прадстаўнікі краін, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, атрымлівалі і раней. У 2014 годзе на форум у Давос прыязджаў прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані. Як заявіў агенцтву кіраўнік Henkel Каспар Рорстэд, «лідараў з такіх краін неабходна запрашаць, бо важна захоўваць дыялог адкрытым».

Захад пачаў уводзіць санкцыі супраць Расеі праз сітуацыю ва Украіне. 16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэферэндум, падчас якога за далучэнне да РФ выступілі больш за 96 працэнтаў грамадзян. У ЕЗ вынікі галасавання не прызналі. Таксама падставай для ўвядзення абмежаванняў стала пазіцыя Крамля ў дачыненні да канфлікту на ўсходзе Украіны. З 17 сакавіка Еўразвяз увёў цэлы шэраг санкцый у дачыненні да расейскіх кампаній і банкаў. Таксама іх увялі, прынамсі, для энэргетычнага, фінансавага, абароннага і нафтавага сектара. Апошні пакет абмежаванняў быў уведзены 12 верасня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках