4 траўня 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Твітэр» можа павялічыць максімальную даўжыню паведамленняў

1
«Твітэр» можа павялічыць максімальную даўжыню паведамленняў

У сацсетцы могуць з'явіцца твіты даўжынёй больш за 140 знакаў.

Гендырэктар кампаніі «Твітэр» Дзік Кастола не выключае, што максімальная даўжыня аднаго паведамлення ў папулярным сэрвісе мікраблогаў можа быць павялічаная.

Пра гэта паведаміў у «Твітэры» журналіст New York Times Вінду Гоел, піша «Газета.Ru».

Кастола распавёў аб планах кампаніі на маштабнай прэзентацыі Twitter для фінансавых аналітыкаў, якая прайшла ў Сан-Францыска. Адказваючы на пытанне аб тым, ці з'явяцца ў сацсетцы твіты даўжынёй больш за 140 сімвалаў, ён адказаў: «У нас няма рэлігійных перакананняў наконт гэтага».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках