4 траўня 2024, Субота, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік бабруйскай арганізацыі прафсаюза РЭП абвясціла галадоўку

9
Кіраўнік бабруйскай арганізацыі прафсаюза РЭП абвясціла галадоўку

У Бабруйску галадоўку салідарнасці са звольненымі рабочымі БЗТДіА абвясціла кіраўнік мясцовай арганізацыі прафсаюза РЭП.

У Бабруйску 13 лістапада абвясціла галадоўку салідарнасці са звольненымі рабочымі БЗТДіА - сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) - старшыня Бабруйскай першаснай арганізацыі Незалежнага прафсаюза РЭП Галіна Смірнова.

Як паведамляе БелаПАН, былыя рабочыя завода Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка 5 лістапада абвясцілі галадоўку ў будынку Бабруйскага гарвыканкама, патрабуючы выканання канстытуцыйнага права на працу. 11 лістапада да галадоўкі ў знак салідарнасці далучылася супрацоўніца Бабруйскай раённай бібліятэкі Святлана Грыцэнка, якая прадаўжае акцыю пратэсту да гэтага часу.

Звольненыя рабочыя 12 лістапада сустракаліся са старшынёй Бабруйскага гарвыканкама Андрэем Каваленкам, аднак сустрэча завяршылася безвынікова. Таксама 12 лістапада дзесяць гараджан падалі ў Бабруйскі гарвыканкам зварот у падтрымку патрабаванняў удзельнікаў галадоўкі. Калі патрабаванні звольненых рабочых не будуць выкананыя, падпісанты плануюць далучыцца да галадоўкі. Сярод падпісантаў была і Галіна Смірнова.

«Гэта наш дружалюбны прафсаюз, і мы павінныя праяўляць сваю падтрымку і салідарнасць», - заявіла Галіна Смірнова.

Паводле яе слоў, 12 лістапада ў старшыні Бабруйскага гарвыканкама была магчымасць «праявіць сябе з добрага боку». «Мы спадзяваліся, што ён будзе паводзіць сябе адэкватна. У яго была такая магчымасць, але ён ёй не скарыстаўся. Тут простыя рабочыя, якія да палітыкі ніякага дачынення не маюць, а іх звальняюць толькі за прыналежнасць да Вольнага прафсаюзу», - сказала прафсаюзная актывістка.

Як паведаміў старшыня заводскай арганізацыі СПБ Міхаіл Кавалькоў, сёння чацвёра галадоўнікаў паводле позваў наведалі міліцыю. Ніякіх пратаколаў на іх не складалася, яны ўсе зноў выкліканыя ў міліцыю 14 лістапада на 16.00.

Варта адзначыць, што ў кастрычніку дзевяць сябраў Свабоднага прафсаюза БЗТДіА звярнуліся з адкрытым лістом да Лукашэнкі. Яны абвінавацілі дырэктара свайго завода Аляксандра Аграновіча ў падрыве эканамічнага стану дзяржавы, паколькі той звальняе высокакваліфікаваных работнікаў, пераследуючы іх з-за прыналежнасці да Вольнага прафсаюзу. Аднак, як лічаць рабочыя, да кіраўніка дзяржавы іх зварот не дайшоў - ліст перанакіравалі ў вытворчае аб'яднанне "МТЗ", у склад якога ўваходзіць бабруйскае прадпрыемства. Менавіта жаданне данесці да кіраўніка дзяржавы інфармацыю аб сітуацыі на заводзе і стала прычынай галадоўкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках