4 траўня 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя рэзервы Расеі зменшыліся на $7 млрд. за тыдзень

15
Міжнародныя рэзервы Расеі зменшыліся на $7 млрд. за тыдзень

У Moody's прагназуюць далейшае скарачэнне валютных рэзерваў РФ.

Міжнародныя рэзервы Расеі за тыдзень з 1 па 7 лістапада 2014 г знізіліся на $ 7,2 млрд. Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанка РФ.

Такім чынам, рэзервы РФ зменшыліся да $421,4 млрд. Тыднем раней рэзервы зменшыліся яшчэ на $ 10,5 млрд., піша lb.ua.

Міжнародныя рэзервы - высокаліквідныя замежныя актывы, якімі валодае Банк Расеі і ўрад. Яны складаюцца з замежнай валюты, спецыяльных правоў пазыкі, рэзервовай пазіцыі ў МВФ і залатога запасу. Цэнтрабанк выкарыстоўвае золатавалютныя рэзервы ў тым ліку і для інтэрвенцый, якія з'яўляюцца інструментам падтрымкі курсу рубля. Так, з 1 па 21 кастрычніка рэгулятар прадаў у рамках інтэрвенцый $13,37 млрд., а даляр за той жа перыяд падаражэў на 1,37 рубля.

10 лістапада рэгулярныя інтэрвенцыі былі скасаваныя разам з калідорам бівалютнага кошыка. Такім чынам ЦБ фактычна абвясціў аб пераходзе да плаваючага курса рубля. Тым не менш рэгулятар не адмаўляецца ад інтэрвенцый цалкам. Іх правядзенне магчымае ў выпадку ўзнікнення пагроз для фінансавай стабільнасці.

Раней рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Расеі на адну прыступку - з Baa1 да Baa2. Прычынамі зніжэння рэйтынгу названыя запаволенне ў сярэднетэрміновай перспектыве эканамічнага росту ў Расеі і крызіс на ўсходзе Украіны, які прадаўжаецца і адбіваецца на расейскай эканоміцы ў выглядзе санкцый. Як адзначае агенцтва, уплыў на сітуацыю аказвае і скарачэнне золатавалютных рэзерваў Цэнтрабанка.

У Moody's чакаюць, што запаволенне тэмпаў росту ВУП Расеі будзе доўжыцца па меншай меры да сярэдзіны 2015 года, а валютныя рэзервы, хоць і застануцца значнымі, прадоўжаць скарачацца з прычыны неабходнасці забеспячэння ліквіднасці дзяржаўнага і прыватнага сектара.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках