3 траўня 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёра сталкераў затрыманыя ў «чарнобыльскай зоне»

13
Чацвёра сталкераў затрыманыя ў «чарнобыльскай зоне»

Маладыя людзі незаконна патрапілі ў зону адчужэння.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

«11 лістапада ў 22:30 гадзін у в. Дзёрнавічы Нараўлянскага раёна на тэрыторыі, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню, затрыманыя чацвёра грамадзян г.Менска і Менскай вобласці, ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў.

Яны распавялі, што днём раней прыехалі ў Нароўлю. Аўтамабіль пакінулі каля аўтазапраўкі ў раённым цэнтры, пасля чаго пешым ходам накіраваліся ў бок в. Канатоп Нараўлянскага раёна, дзе і праніклі на тэрыторыю, якая падверглася радыеактыўнаму забруджванню. Маладыя людзі таксама патлумачылі, што хацелі паглядзець «чарнобыльскую зону», так як з'яўляюцца «Сталкерамі», - адзначылі там.

Як правіла, гэта прыхільнікі індустрыяльнай культуры, папулярнай кампутарнай гульні STALKER і проста аматары вострых адчуванняў, якія пранікаюць у чарнобыльскую зону. Менавіта гульняманія і жаданне абвастрыць пачуццёвае ўспрыманне гульнявых сюжэтаў і з'яўлялася прычынай пранікнення ў зону адчужэння.

Як адзначыў ч.в.а. камандзіра аддзялення аховы тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання Нараўлянскага РАУС прапаршчык міліцыі Мікалай Рагажынскі, шпацыр па тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання і вострых адчуванняў скончыўся для маладых людзей складаннем пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле ч.2 ст.16.3 КаАП Рэспублікі Беларусь "Парушэнне патрабаванняў рэжыму радыяцыйнай бяспекі ў мясцовасцях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню». За гэтае правапарушэнне кожнаму пагражае грашовы штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках