3 траўня 2024, Пятніца, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты ДНР зноў сабраліся ў Менск

19
Тэрарысты ДНР зноў сабраліся ў Менск

Сепаратысты гатовыя адправіць сваіх прадстаўнікоў у Менск у бліжэйшыя дні.

Самаабвешчаная "Данецкая народная рэспубліка" патрабуе тэрмінова арганізаваць сустрэчу ў Менску з удзелам АБСЕ, Расеі, Украіны і прадстаўнікоў самаабвешчаных "рэспублік". Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай сепаратыстамі.

"Мы настойваем, што Менская група павінная сабрацца неадкладна з запрашэннем прадстаўнікоў АБСЕ, Украіны і Расеі", - заявілі ў ДНР.

Нагадаем, учора Украіна заклікала Расею прытрымлівацца Менскіх дамоўленасцей і прапанавала вярнуцца да перамоў у Жэнеўскім фармаце. Пра гэта старшыня пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Юрый Сяргееў заявіў падчас пасяджэння Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сераду ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках