4 траўня 2024, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Гародні сабраў робата-павука

13
Школьнік з Гародні сабраў робата-павука

Пры паўнацэнным выкананні робат можа выкарыстоўвацца ў медыцыне і МНС.

Гарадзенскі школьнік стварыў прататып робата, які паўтарае лакаматорныя рухі жывых арганізмаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Дзесяцікласнік гарадзенскай СШ№34 Арсеній Коласаў захапіўся робататэхнікай у 7 класе, ледзь раней пачаў праграмаваць, удзельнічаў у алімпіядах у інфарматыцы. Спярша хлопчык сабраў праграмуемы аўтамабіль, затым - робата. Ягонае захапленне вылілася ў праект, які стаў адным з трох пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Праект Арсенія атрымаў назву "Праграмна-апаратная рэалізацыя лакаматорных рухаў жывых арганізмаў на прыкладзе біяморфнага робата".

Арсеній рэалізаваў ідэю тэхнічна паўтарыць вынайдзеныя самой прыродай спосабы перамяшчэння. "Чалавек для перамяшчэння вынайшаў кола, але ў прыродзе яно практычныя не сустракаецца. Жывёлы перасоўваюцца з дапамогай крылаў, ног, плаўнікоў, жгуцікаў, пры гэтым для іх практычна няма непраходных месцаў. Я хацеў стварыць робата, які паўтарае рухі каня, што хутка бегае, горнага казла, які спрытна караскаецца, гепарда, які далёка скача, і слізгаючай вадамеркі, ў залежнасці ад праграмы перамяшчэння", - растлумачыў юны вынаходнік.

У будучыні хлопчык хоча стварыць прататып біяморфнага робата ў большым маштабе, а затым вырабіць робата з выкарыстаннем прамысловых тэхналогій з адпаведных матэрыялаў. Пры паўнацэнным выкананні робат, паводле слоў Арсенія, можа выкарыстоўвацца ў медыцыне, МНС, для патрэб праваахоўных і сілавых структур. Гэта ўніверсальны робат-памочнік, выведнік, сапёр, ахоўнік, патрульны. Ён можа быць робатам-выратавальнікам, свабодна пранікаць унутр будынкаў, падымацца па лесвіцах, удзельнічаць у эвакуацыі. У медыцыне робат можа быць санітарам і выкарыстоўвацца для пераносу пацыентаў.

Зараз Арсеній марыць перамагчы ў рэспубліканскай алімпіядзе ў праграмаванні і стаць студэнтам Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Акрамя робата Арсенія Коласава яшчэ два праекты перамаглі ў абласным этапе конкурсу "100 ідэй для Беларусі". Лепшымі прызнаныя праект у выкарыстанні беларускага фтарапласту для лячэння ран парэнхіматозных органаў асістэнта кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі Гарадзенскага медыцынскага дзяржуніверсітэта Віктара Кудло, а таксама інавацыйны спосаб аднаўлення манаблокаў дызеля інжынера-тэхнолага Лідскага лакаматыўнага дэпо Аляксандра Зянькевіча. Яшчэ пяць праектаў адзначаныя прызамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках