3 траўня 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Авакова: Расейскае ўварванне можа пачацца ў любы момант

14
Дарадца Авакова: Расейскае ўварванне можа пачацца ў любы момант

Украіна прадаўжае ўмацоўваць лінію абароны.

У Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны адзначаюць, што верагоднасць чарговага ўварвання войскаў Расейскай Федэрацыі на тэрыторыю Украіны застаецца досыць высокай. Пра гэта сказаў у чацвер на брыфінгу ў Кіеве дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак, інфармуе "Інтэрфакс-Украіна".

"Што тычыцца даты (магчымага ўзброенага ўварвання 16 лістапада, - Рэд.), якую абмяркоўваюць журналісты, скажу так...: безумоўна, мы можам пацвердзіць, што верагоднасць чарговага ўварвання застаецца досыць высокай, і мы павінныя быць да гэтага гатовы", - сказаў ён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ўварванне войскаў РФ адбываецца на працягу ўжо доўгага часу і не спыняецца.

"Наступ магчымы. Я б не прывязваўся да даты, паколькі ўварванне войскаў РФ не спыняецца... і будзе прадаўжацца ў любы момант", - адзначыў дарадца кіраўніка МУС.

Ён перакананы, актывізацыя расейскіх падраздзялення на ўкраінска-расейскай мяжы, у прыватнасці засяроджванне цяжкай тэхнікі і СПА, "кажа аб тым, што можа быць уварванне ў любы момант". З.Шкірак лічыць, што гэта з'яўляецца "шантажом і запалохваннем".

"Мы здольныя сёння вызваліць нашую тэрыторыю ад тэрарыстычных банд... Сёння наша галоўная задача - умацоўваць лінію абароны і падцягваць падраздзяленні, і быць гатовымі не толькі да абароны, але і да наступу", - падкрэсліў ён.

Дарадца міністра таксама адзначыў, што ўкраінскі бок прадаўжае ўмацоўваць лінію абароны.

"Прадаўжаецца ўладкаванне і збудаванне лініі абароны. Сёння ў гэтым ёсць вельмі моцныя аб'ектыўныя змены", - падкрэсліў З.Шкірак.

Таксама ён нагадаў, што толькі за апошні тыдзень Міністэрства абароны Украіны падпісала кантрактаў на пастаўку цяжкай тэхнікі і ўзбраення на суму 1 млрд грн.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках