4 траўня 2024, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Мексіцы: настаўнікі спалілі рэгіянальны парламент

8
Пратэсты ў Мексіцы: настаўнікі спалілі рэгіянальны парламент

Настаўнікі дамагаліся пошукаў зніклых студэнтаў.

У Мексіцы настаўнікі дзяржаўнай адукацыйнай арганізацыі штата Герэра (CETEG) уварваліся ў сераду, 13 лістапада, у будынак мясцовага парламента. Яны дамагаліся пошукаў зніклых студэнтаў, інфармуе «Нямецкая хваля» са спасылкай на мексіканскую газету El Universal.

Настаўнікі падпалілі пяць аўтамабіляў, прыпаркаваных ля ўваходу ў будынак, а затым прарваліся ўнутр і закідалі дэпутацкія крэслы кактэйлямі Молатава. Перад гэтым яны таксама ўварваліся ў міністэрства адукацыі штата Герэра і пачалі паліць мэблю і дакументы перад самім будынкам, паведамляе dpa. Такім чынам яны спрабавалі дамагчыся справядлівага суда ў справе аб выкраданні 43 студэнтаў.

Пратэсты ў сувязі справай зніклых студэнтаў праходзяць у розных частках Мексікі. У прыватнасці, студэнты і сваякі выкрадзеных заблакавалі аэрапорт у курортным горадзе Акапулька, а ў Мехіка дэманстранты падпалілі вароты прэзідэнцкага палаца.

Мексіканскія студэнты былі выкрадзеныя ў канцы верасня. Апошні раз іх бачылі, калі яны адпраўляліся на акцыю пратэсту і іх затрымала паліцыя. Пасля, паводле звестак следства, паліцыянты перадалі затрыманых бандытам з наркакартэля Guerreros Unidos, якія іх забілі, а затым спалілі целы. Паведамляецца, што студэнты былі схопленыя праз распараджэнне мэра горада Ігуала Хасэ Луіса Абаркі, які цяпер таксама затрыманы. Нягледзячы на прызнальныя паказанні злачынцаў і маштабнае расследаванне, сваякі загінулых незадаволеныя ходам справы і не вераць у гібель сваіх блізкіх.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках