4 траўня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі адсвяткуюць выхад новага альбома Pink Floyd

6

А беларускі гурт The Ranks сыграе нятленныя хіты легендарнага брытанскага калектыву.

7 лістапада выйшаў дыск Endless River, пятнаццаты і апошні альбом Pink Floyd. А менскія фанаты гурта вырашылі зладзіць з гэтай нагоды Pink Floyd Party, паведамляе «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Дзякуй нашым бацькам! Яны мелі неасцярожнасць занадта часта ўключаць пласцінкі Dark Side of the Moon, The Wall... Вось да чаго гэта прывяло, - распавядае адзін з арганізатараў вечара Андрэй Пяскоў. - А потым наш гітарыст стаў развучваць гітарныя партыі Гілмара - вырашыў, што трэба несці музычнае хараство "Пінк Флойд" у масы. І адправіўся шукаць нас, іншых музыкаў квартэта.

Пройдзе вечар музыкі ў адным з менскіх бараў. Лепшыя хіты сыграе група The Ranks.

Што сыграюць?

1. Another Brick In The Wall (Part 1)
2. Nobody Home
3. Young Lust
4. Money
5. The Great Gig In The Sky
6. Mother
7. On the Turning Away
8. Another Brick In The Wall (Part 2,3)
9. Goodbye, Blue Sky
10. Comfortably Numb

Дзе? вул. Берсана, 14

Калі? 16 лістапада 2014 г. у 20.00

Кошт пытання: 50 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках