2 траўня 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды перахапілі над Балтыкай расейскі самалёт

16
Нідэрланды перахапілі над Балтыкай расейскі самалёт

Знішчальнікі F-16 ВПС Нідэрландаў вылецелі на перахоп расейскага транспартнага самалёта.

Пра гэта кажа мінабароны каралеўства, паведамляе BBC.

«Чатырохрухавіковы транспартны самалёт Іл [гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра Іл-76] ляцеў над узроўнем мора ў міжнароднай паветранай прасторы на поўнач ад Эстоніі і Літвы. Гэта адбылося без узгаднення палёту» - паведамляецца на сайце ведамства.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў сераду ўвечары, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Паводле звестак нідэрландскага міністэрства, самалёт далей накіраваўся ў Калінінградскую вобласць.

Эстонія, Латвія і Літва не забяспечваюць ахову сваёй паветранай прасторы, гэта робяць ВПС іншых краін-сябраў NATO. «Нідэрландская паветрана-патрульная мэтавая група застанецца ў Польшчы да канца снежня», - адзначаецца ў паведамленні мінабароны.

Усяго ў нідэрландскай місіі NATO на польскай тэрыторыі ўдзельнічаюць пяць самалётаў.

Расейскія ўлады пакуль ніяк не пракаментавалі гэтае паведамленне.

Не менш за 100

Апошнія месяцы актыўнасць расейскай авіяцыі рэзка ўзрасла над акваторыяй Балтыйскага і Чорнага мораў, а таксама на Далёкім Усходзе ля ўзбярэжжа Аляскі.

Паводле звестак Альянсу, сёлета адбылося не менш за 100 выпадкаў парушэння расейскімі самалётамі паветранай прасторы краін-сябраў NATO, што ўжо ўтрая больш, чым за ўвесь 2013.

У красавіку на перахоп расейскіх вайсковых самалётаў Ту-142 выляталі японскія знішчальнікі.

У кастрычніку Рыга паведамляла пра вылет F-16 балтыйскай групоўкі ў сувязі са з'яўленнем у паветры расейскага разведвальнага самалёта Іл-20.

У пачатку лістапада брытанскія знішчальнікі ў пятніцу былі паднятыя ў паветра з мэтай перахопу расейскага стратэгічнага бамбавіка Ту-95.

У расейскім мінабароны сцвярджаюць, што выпадкі, пра якія заяўляюць у NATO - гэта планавыя і трэніровачныя палёты самалётаў, якія праходзяць над нейтральнымі водамі і не парушаюць межаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках