2 траўня 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не будзе весці перамовы з тэрарыстамі ў Менску

50
Украіна не будзе весці перамовы з тэрарыстамі ў Менску

Баевікі і Расея не выконваюць папярэднія дамовы.

Пра гэта заявіў дарадца старшыні Службы бяспекі Украіны Маркіян Лубкіўскі. Ён выключае магчымасць правядзення паўторнага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы ў Менску да выканання папярэдніх дамоўленасцяў. Пра гэта чыноўнік сказаў у эфіры тэлеканала «1+1».

«Менска-2 не будзе. У нас ёсць Менск-1 і тыя дамоўленасці, якія трэба выконваць і якія тэрарысты не выконваюць», - сказаў ён.

Са слоў пасла асобых даручэнняў Міністэрства замежных спраў Дзмітрыя Кулебы, тэрарысты павінны аднавіць абмен палоннымі, выконваць рэжым спынення агню і перадаць кантроль над мяжой сілам антытэрарыстычнай аперацыі.

Нагадаем, учора сепаратысты з «Данецкай народнай рэспублікі» запатрабавалі ад Кіева правядзення новай сустрэчы ў Менску.

Раней Украіна заклікала Расею прытрымлівацца Менскіх дамоўленасцей і прапанавала вярнуцца да перамоваў у Жэнеўскім фармаце. Пра гэта старшыня пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Юрый Сяргееў заявіў падчас пасяджэння Рады Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у сераду ў Нью-Ёрку.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках