2 траўня 2024, Чацвер, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Івацэвічаў запісаў песню-зварот да Пуціна (Аўдыё)

15

Песня заканчваецца словамі «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».

Жыхар беларускага горада Івацэвічы Яўген Літвіновіч запісаў рэп-кампазіцыю, якая з'яўляецца своеасаблівым лістом са словамі крытыкі ў бок Уладзіміра Пуціна. Песня сабрала шмат каментароў у сацыянльных сетках, паведамляе «Радыё Свабода».

Яўген Літвіновіч працуе аўтаслесарам. Музыкай займаецца прыкладна год, для яго гэта хобі. Раней запісваўся разам з сябрамі, пісаў песні пра моладзь.

«Былі песні, з якімі нам забаранялі выступаць, іх уважалі залішне апазіцыйнымі», - распавядае ён.

Палітычную тэму ў сваёй творчасці ён закрануў ўпершыню. Песня да Пуціна была напісана ў верасні. Як прызнаецца сам Яўген Літвіновіч, адбылося гэта пасля чарговага парушэння мірнага плана прадстаўнікамі так званай «Данецкай народнай рэспублікі».

«Музыку для сваёй песні я ўзяў з інтэрнэту, а вось словы мае, ад чыстага сэрца, але з нянавісцю да таго, што адбываецца ва Украіне - працягвае хлопец. - А наогул, у мяне проста накіпела, ад Майдана да сённяшніх дзён».

У тэксце песні ні разу не гучыць імя Уладзіміра Пуціна, але тое, што спеў прысвечаны яму, відавочна.

«Я, вядома, разумею, што песня наўрад ці дойдзе да свайго адрасата, але такім чынам я выказваю тое, што ёсць на сэрцы. Можа, хто і прыслухаецца да маіх слоў, зробіць для сябе высновы», - кажа музыка.

У канцы гучаць лозунгі: «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках