2 траўня 2024, Чацвер, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выходных пахаладае і выпадзе снег

На выходных пахаладае і выпадзе снег

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі вызначае вільготная паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора.

Да канца сённяшняга дня істотных ападкаў не чакаецца. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра складзе +3 .. + 8 °С. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Гідраметцэнтры.

Бліжэйшыя дні, 14 лістапада, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць перыферыя халоднага антыцыклону з цэнтрам над Валагодскай вобласцю. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я. У асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0.. + 6 °С, пры праясненнях па паўночным усходзе да -2 °С, максімальная днём +2 .. + 8 °С. Атмасферны ціск будзе слаба расці.

У наступныя два дні, 15 і 16 лістапада, характар надвор'я істотна не зменіцца.

Тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі антыцыклона, што перамяшчаецца са Скандынаўскай паўвыспы на паўночны захад ЕТР. 15 лістапада ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2.. + 4 °С, па ўсходзе пры праясненнях да -5 °С; максімальная днём -1.. + 5 °С, па паўднёвым захадзе Берасцейскай вобласці да + 7 °С.

16 лістапада ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, слабы галалёд. Днём месцамі па захадзе моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4.. + 3 °С, па ўсходзе пры праясненнях -5.. - 7 °С; максімальная днём ад -2 °С па паўночным усходзе да + 5 °С па паўднёвым захадзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках