2 траўня 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Ляшко: Калі Украіна купіць вугаль у РФ, мы не ўвойдзем у кааліцыю

15
Алег Ляшко: Калі Украіна купіць вугаль у РФ, мы не ўвойдзем у кааліцыю

Радыкальная партыя адмовіцца ўвайсці ў кааліцыю, калі Украіна закупіць вугаль у Расеі.

Пра гэта паведаміў яе лідэр Алег Ляшко на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» у чацвер, 13 лістапада.

«Украіна закупіць у Расеі 510 тысячаў тон вугалю. Няўжо ў цяперашнім урадзе ўсе безгаловыя?! Як закупляць вугаль або што-небудзь іншае ў агрэсара, які забівае тваіх грамадзян? У каго заўгодна, любым коштам, толькі не у акупантаў!! Парашэнка і Яцанюк, спыніце гэта злачынства! Інакш Радыкальная партыя адмовіцца увайсці ў кааліцыю», - напісаў палітык.

Нагадаем, у верасні ўрад Украіны заключыла дамову з ПАР на пастаўку блізу мільёна тон вугалю. У пачатку лістапада першую партыю паўднёваафрыканскага вугалю атрымала Зміеўская ТЭС, у прыватнасці, на цеплаэлектрастанцыю прыбыло блізу 3,5 тысяч тон вугалю з ПАР.

У сваю чаргу прэзідэнт краіны паставіў пад сумнеў празрыстасць схемы паставак вугалю з ПАР ва Украіну. Пасля гэтага кіраўнік Мінэнерга Юрый Продан быў выкліканы на допыт у Генпракуратуру ў пытанні вугальных закупак.

Учора ўвечары стала вядома, што дзяржаўная энэргагенерыруючая кампанія «Цэнтрэнэрга» купіць 509.000 тон расейскага вугалю па 80 даляраў за тону.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках