2 траўня 2024, Чацвер, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Ільготныя крэдыты на жыллё - вайскоўцам і шматдзетным

24
Ермакова: Ільготныя крэдыты на жыллё - вайскоўцам і шматдзетным

У 2015 годзе льготныя крэдыты на жыллё будуць атрымліваць у першую чаргу вайскоўцы і шматдзетныя сем'і.

Пра гэта ўчора на сустрэчы з калектывам 11-й гарадской клінічнай бальніцы паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова, паведамляе БелТА.

«На наступны год вызначыліся так: з 2,5 млн кв м жылля, якія плануецца пабудаваць з дзяржпадтрымкай, палова будзе будавацца для ільготнікаў. Другую частку з улікам недахопу танных крэдытных рэсурсаў дзяржава будзе падтрымліваць, памяншаючы крэдытныя стаўкі банкаў на палову стаўкі рэфінансавання... Астатнія грамадзяня будуць плаціць самі. Стаўка такіх крэдытаў у сярэднім павінна скласці 15-16% гадавых. Спадзяемся, што з часам яна будзе зніжацца» - сказала Надзея Ермакова.

Кіраўнік Нацбанка звярнула ўвагу, што «грамадзяне дагэтуль спадзяюцца на тое, што жыллё ім пабудуе дзяржава». Збольшага праз гэта нізкі попыт на сістэму будзберажэнняў, што працуе ў Беларусбанку і дазваляе чалавеку самастойна назапасіць на жыллё.

Надзея Ермакова нагадала, што Нацбанк сумесна з Мінэканомікі, Мінбудархітэктуры, Мінфінам распрацоўвае дзяржаўную сістэму будзберажэнняў. Пакуль праект адпаведнай дзяржаўнай пастановы знаходзіцца на стадыі юрыдычнай экспертызы. Кіраўнік Нацбанка распавяла аб асноўных прынцыпах дзяржаўнай сістэмы будзберажэнняў. «Мінімум тры гады грамадзянін будзе сам збіраць грошы ў банку пад стаўку, якая кампенсуе рост коштаў у будаўніцтве жылля. На астатнюю частку, 75%, яму даецца льготны крэдыт». Скарыстацца сістэмай змогуць льготнікі, магчыма, якія маюць патрэбу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках