2 траўня 2024, Чацвер, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы генплан Менска: У цэнтры перастануць будаваць шматпавярховікі

10
Новы генплан Менска: У цэнтры перастануць будаваць шматпавярховікі

Канчатковы генплан сталіцы будзе гатовы да сакавіка будучага года.

- Горад будзе развівацца як гарадская агламерацыя з гарадамі-спадарожнікамі - патлумачыў намеснік старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Павел Лучыновіч. Менавіта гарвыканкам і КУП «Мінграда» - аўтары праекта новага генплана сталіцы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Новы Генплан разлічваецца з таго, што да 2030 года ў Менску будзе жыць два мільёны чалавек. Дарэчы, цяпер у сталіцы пражывае 1,921 мільёна беларусаў. Фактычна кожны пяты жыхар краіны.

Горад будуць разгружаць праз шэсць гарадоў-спадарожнікаў (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль і г.п. Рудзенск). Распрацоўшчыкі генплана прапаноўваюць іх спецыялізаваць.

- Гэта не будуць проста спальныя раёны, такія своеасаблівыя гета - кажа Павел Лучыновіч. - У планах стварыць у іх працоўныя месцы і інфраструктуру. Да прыкладу, у Фаніпалі плануецца машынабудаўнічыя вытворчасці. Рудзенск, дзе ёсць вялікія электрычныя магутнасці, стане таксама прывабным для інвестараў. Ёсць варыянт пераносу Менскага райвыканкама ў Заслаўе, што таксама створыць там рабочыя месцы.

У Менску жыллё будаваць паступова перастануць. Да 2017 года план па будаўніцтву жылля ў Менску знізіцца з мільёна квадратных метраў да 600 тысяч. Пры гэтым горад, па словах чыноўнікаў, не будзе расці за межы МКАД. Жыхароў чакае ўшчыльненне.

Чыноўнікі адзначылі, што паводле генплану ў цэнтры сталіцы ніякіх новабудоўляў больш не будзе.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках