2 траўня 2024, Чацвер, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч: Наш народ рыхтуюць да вайны - нязграбна і бязлітасна

25
Макарэвіч: Наш народ рыхтуюць да вайны - нязграбна і бязлітасна

Дастаткова на некалькі дзён пакінуць Расею, каб зразумець, што ўвесь свет жыве па-іншаму.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі музыка Андрэй Макарэвіч.

«Двух-трох дзён дастаткова, каб адчуць, што ўвесь свет, нягледзячы на ўсялякія крызісы, жыве інакш - усміхаецца, спакойна працуе, любіць... прыязджаю дадому, перад сном пракручваю галоўныя ТВ-праграмы - секунд па дзесяць: Першая сусветная, Другая сусветная, Украіна, камуфляж, плачуць жанчыны, біятлон, але чамусьці на танках... Наш народ рыхтуюць да вайны - нязграбна і бязлітасна. Мой бацька распавядаў мне - у 1939 годзе (ён заканчваў школу) - усе ведалі, што будзе вайна - праўда кароткая, пераможная і на чужой тэрыторыі. Роўна так усё і выйшла - калі хто памятае. Божа, гэта калі-небудзь скончыцца?» - напісаў Макарэвіч.

Акрамя таго, са слоў музыкі, у яго ніяк не атрымліваецца зразумець, чаму ў Расеі даражэе бензін.

«Калі нафта таннее, то ў любой краіне свету, якая прадае яе, таннее і бензін – бо яго з яе і робяць. У нас – даражэе. Як гэта?» - здзівіўся Макарэвіч.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках