2 траўня 2024, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра падняўся вышэй 59 расейскіх рублёў

8
Еўра падняўся вышэй 59 расейскіх рублёў

Курс даляра падчас таргоў на Маскоўскай біржы зноў падняўся вышэй псіхалагічна важнай адзнакі ў 47 руб.

На максімуме кошт даляра падняўся да 47,845 руб, што больш чым на 1 рубель вышэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў, паведамляе РБК.

Адначасова з гэтым курс еўра на біржавых таргах падняўся вышэй 59 руб. На максімуме кошт даляра падчас ранішніх таргоў дасягнуў 59,5175 руб, што на 1275 руб вышэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў.

Дасягнуўшы максімальных значэнняў, курсы еўра і даляра трохі адступілі. Да 10:20 паводле Менску курс даляра на Маскоўскай біржы складаў 47,7175 руб/дал, што на 89,75 кап вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня. Курс еўра дагэтуль складаў 59,4675 руб/еўра - на 1225 руб вышэй за ўзровень закрыцця папярэдняга гандлёвага дня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках