2 траўня 2024, Чацвер, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна становіцца галоўнай тэмай саміту «Вялікай дваццаткі»

7
Украіна становіцца галоўнай тэмай саміту «Вялікай дваццаткі»

Лідэры найбуйнейшых эканомік свету збіраюцца ў Аўстраліі на фоне паведамленняў аб перакідцы расейскай баявой тэхнікі ва Украіну.

Саміт лідэраў «Вялікай дваццаткі», мяркуючы па ўсім, стане сцэнай, на якой разгорнецца супрацьстаянне паміж заходнімі лідэрамі і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным на фоне новых паведамленняў аб адпраўцы расейскіх войскаў ва Усходнюю Украіну, паведамляе «Голос Америки».

У чацвер Украіна абвінаваціла Расею ў перакіданні войскаў і зброі, каб дапамагчы сепаратыстам на ўсходзе краіны арганізаваць новы наступ у канфлікце, ахвярамі якога ўжо сталі больш за 4 тысячы чалавек.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у пятніцу назваў дзеянні Расеі непрымальнымі і папярэдзіў, што яны могуць прывесці да ўзмацнення жорсткасці санкцый з боку ЗША і ЕЗ.

«Я ўсё яшчэ спадзяюся, што расейскі бок усведамляе мэтазгоднасць і прызнае, што ёй варта дазволіць Украіне развівацца як незалежнай і вольнай дзяржаве, якая свабодная ў сваім выбары», - заявіў Кэмеран у гутарцы з журналістамі ў Канберы.

«Калі Расея будзе пазітыўна ставіцца да свабоды і адказнасці Украіны, то мы станем сведкамі зняцця санкцый, калі ж Расея будзе і далей пагаршаць сітуацыю, то санкцыі будуць больш жорсткімі. Усё вельмі проста», - дадаў ён.

Мяркуецца, што ўдзельнікі саміту «Вялікай дваццаткі» ў Брысбене сканцэнтруюцца на пытаннях паскарэння росту сусветнай эканомікі, але праблемы бяспекі таксама выходзяць на пярэдні план.

Расея адмаўляе адпраўку войскаў і танкаў на Украіну. Аднак эскалацыя гвалту, парушэнні перамір'я і паведамленні пра калоны вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў, якія рухаюцца з боку расейскай мяжы, выклікаюць асцярогі, што хісткае пагадненне аб спыненні агню ад 5 верасня можа абрынуцца.

Сітуацыя ва Украіне не была ў ліку галоўных тэм двух самітаў у Азіі, якія праходзілі на гэтым тыдні, паведаміў намеснік дарадцы Белага дома ў нацыянальнай бяспецы Бэн Роудс<>/b, хоць прэзідэнт ЗША Барак Абама ўздымаў гэтае пытанне падчас кароткай гутаркі з Пуціным падчас форуму АТЭС у Кітаі.

У Брысбене Абама абмяркуе незадаволенасць сітуацыяй на Украіне з ключавымі саюзнікамі, уключаючы канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель, прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і брытанскага прэм'ера Кэмерана.

«Яны былі ключавымі фігурамі, якія адпраўлялі агульны сігнал расейскаму боку і ўкраінскаму ўраду - паведаміў Роудс журналістам. - Для Абамы гэта будзе магчымасць зверыцца з імі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках