2 траўня 2024, Чацвер, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Круглянскім раёне ўзяліся за «дармаедаў»

21
У Круглянскім раёне ўзяліся за «дармаедаў»

У Круглянскім раёне пачалі пералічваць «дармаедаў» і развязваць пытанне аб іх прыцягненні да працы.

На днях у кабінеце старшыні Круглянскага раённага Савета «дэпутатаў» Валерыя Ярковіча адбыўся круглы стол, прысвечаны развязванню пытання «па выяўленні ўтрыманства і дармаедства» паведаміла раённая газета «Сельскае жыццё» (№87 ад 12 лістапада 2014). Удзел у круглым стале прынялі старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў, а таксама начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Круглянскага райвыканкама Галіны Мазок. Для дасягнення гэтай мэты было вырашана аб'яднаць намаганні участковых РАУС, старастаў вёсак і спецыялістаў філіялаў Цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва ў населеных пунктах. Таксама будзе ўзмоцнены і «без гэтага строгі комплексны падыход» з боку ўсіх зацікаўленых структур па выяўленні грамадзян, якія вярнуліся з месцаў пазбаўлення волі, і асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, піша ПЦ «Вясна».

Грамадская актывістка з Круглага Зінаіда Мілешчанка кажа, што ініцыятыва ўладаў Круглянскага раёна аб прыцягненні да працы так званых «дармаедаў» проста бяздумна паўтарае кіруючыя ўказанні вышэйстаячых уладных структур.

«Мяне цікавіць, дзе ж будуць працаваць прыцягнутыя да працы ў прымусовым парадку так званыя «дармаеды» - кажа Зінаіда Мілешчанка - ..У Круглянскім раёне не засталося вытворчасцей (яны былі ліквідаваныя чыноўнікамі), якія б апраўдвалі затраты на такі вось прымусовыя працы. Калі гэтых людзей накіруюць у ЖКГ, то новаўвядзенне будзе тычыцца ўсіх іншых грамадзян, у тым ліку і мяне, бо ўсе мы будзем аплачваць гэтых дворнікаў і прыбіральшчыц праз павышэнне коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

У Круглым, як і ў іншых маленькіх гарадах і мястэчках, існуе страшны дэфіцыт працоўных месцаў, людзям проста няма куды ўладкавацца на працу, існуе вялікае прыхаванае беспрацоўе, калі людзі замест сваёй асноўнай дзейнасці мятуць вуліцы і высякаюць кусты. Я сама цягам шэрагу гадоў, пакуль не стала атрымліваць пенсію, за свой удзел у дзейнасці апазіцыйнай палітычнай партыі была звольненая з працы і не магла нікуды ўладкавацца нават дворнікам, выжывала толькі за кошт вялікай асабістай дапаможнай гаспадаркі. У Круглянскім раёне колькасць насельніцтва і колькасць працоўных месцаў пастаянна скарачаецца. Расце толькі колькасць чыноўнікаў».

Паводле звестак упраўлення працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Круглянскага райвыканкама, на 1 верасня 2014 года ў эканоміцы раёна занята 6017 чалавек, афіцыйна на ўліку стаіць 18 беспрацоўных. Між тым агулам па раёне эканамічна неактыўнае насельніцтва з ліку людзей працаздольнага ўзросту складае блізу 1859 чалавек.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках