2 траўня 2024, Чацвер, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк на «Белсувязьбуд»

34
Страйк на «Белсувязьбуд»

Працоўныя патрабуюць павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоў працы.

Пра гэта charter97.org паведамілі рабочыя прадпрыемства.

«13 лістапада на адным з найбуйнейшых філіялаў (ф-л №8 у Мачулішчах) ААТ «Белсувязьбуд» (ААТ «Белсувязьбуд» вядзе будаўніцтва ўсіх сістэм сувязі на тэрыторыі рэспублікі і з'яўляецца асноўным падрадчыкам ў гэтай галіне), рабочыя пасля атрымання разліковых лістоў абвясцілі страйк. Пад пагрозай зрыву апынуліся пастаўкі прадукцыі шматлікім пакупнікам, у тым ліку ўчастак урадавай сувязі па вуліцы Кірава, дзе вядуцца рамонтныя работы. Забастоўшчыкі патрабуюць павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоў працы. Палітычных патрабаванняў страйкоўцы пакуль не вылучаюць», - адзначылі яны.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках