2 траўня 2024, Чацвер, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачобут: У Лукашэнкі асабістая фобія ў дачыненні да Гарадзенскай вобласці

8
Пачобут: У Лукашэнкі асабістая фобія ў дачыненні да Гарадзенскай вобласці

Заявы беларускага дыктатара - толькі ягоныя страхі.

Заява Лукашэнкі аб памкненнях «асобных дзяржаў» на Гарадзенскую вобласць карэспандэнт «Газета» Анджэй Пачобут назваў праявай асабістых фобій беларускага кіраўніка.

«Лукашэнка столькі разоў казаў супярэчлівыя рэчы, што мне вельмі цяжка сказаць, каго ён мае на ўвазе. Як мы ведаем, ворагі і сябры ў Аляксандра Лукашэнкі часам мяняюцца месцамі. Раней Аляксандра Рыгоравіч казаў, што тут ён бачыць нейкія імкненні з боку Польшчы ў тым, каб яе мяжа праходзіла недзе пад Менскам», - сказаў Пачобут у каментары «Радыё Свабода».

«Але ўсё гэта я тлумачу як ягоныя нейкія асабістыя фобіі, якія ва ўмовах беларускай аўтарытарнай сістэмы ўплываюць на палітыку, якую ён праводзіць. Смешна казаць пра рэальную пагрозу з боку Польшчы», - падкрэсліў журналіст.

Нагадаем, учора Лукашэнка запатрабаваў ў кіраўніка КДБ справаздачу аб сітуацыі ў Гарадзенскай вобласці з наступным каментаром: «Ды і ведаю, што памкненні на Гарадзенскую вобласць у асобных дзяржаў занадта празмерныя».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках