2 траўня 2024, Чацвер, 3:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы Лінкявічус: Надышоў час сумнявацца ў кожным слове Пуціна

13
Кіраўнік МЗС Літвы Лінкявічус: Надышоў час сумнявацца ў кожным слове Пуціна

У свеце хопіць рычагоў, каб супрацьстаянне з Расеяй не вылілася ў канфлікт сусветнага маштабу.

Пра гэта кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў у каментары выданню «Гордан».

«Вядома, такія дзеянні - рэальная пагроза! Гэта нагнятанне напружання і памяншэнне даверу, гэта ілюстрацыя таго, чаго не трэба рабіць. Так паступаць безадказна. Усё гэта частая і рэгулярная дэманстрацыя сілы, якая не з'яўляецца бяскрыўднай гульнёй. На словах гаворыцца пра давер і сусветную бяспеку, але на справе мы гэтага не бачым», - мяркуе дыпламат.

Давяраць словам кіраўніцтва Расеі нельга, таму што адмаўляюцца факты, якія не выклікаюць сумневаў у астатняга свету, упэўнены Лінкявічус.

«Доказаў гэтых фактаў больш чым дастаткова. Хоць расейскі бок пастаянна і рэгулярна гэта адмаўляе, але, я думаю, усё-ткі надышла пара сумнявацца ў кожным іх слове» - адзначыў Лінкявічус.

Калі сусветная супольнасць будзе проста назіраць за дэманстрацыяй вайсковай сілы Расеі і нічога не рабіць, сітуацыя можа пагоршыцца, мяркуе ён.

«Я спадзяюся, будзе дастаткова рычагоў і адказнасці, каб утрымаць гэтую сітуацыю і каб усё гэта не вылілася ў канфлікт сусветнага маштабу. Але, нічога не робячы, чакаць лепшага не варта. Трэба больш намаганняў, каб неяк спыніць тое, што адбываецца» - заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках