2 траўня 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Гарэцкі: Улады зачысцілі апазіцыю і перайшлі на журналістаў

2
Барыс Гарэцкі: Улады зачысцілі апазіцыю і перайшлі на журналістаў

За паўгода ў Беларусі было распачата 12 спраў супраць журналістаў.

І толькі за лістапад 13 - дзве новыя. Пра гэта напісаў прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Улады зачысцілі апазіцыю і перайшлі на журналістаў, - піша ён. - Калегаў, якія працуюць без недаступнай паперкі ад МЗС, па ўсёй краіне цягаюць у мянтоўку і складаюць пратаколы. У некаторых рэгіёнах па разнарадцы з КДБ распачатая сапраўдная траўля калегаў, якія пра палітыку наогул не пішуць.

Проста каб банальна закатаць. Закрыць. Спыніць магчымасці распаўсюджваць інфармацыю. Падобна на тое, што перад выбарамі-2015 каток наогул можа пракаціцца па ўсіх фрылансёрах».

Барыс Гарэцкі адзначае, што на сённяшні дзень пачынаючы з траўня было распачата ўжо 12 спраў. І толькі за 13 лістапада - 2 новыя: на Алеся Залеўскага ўжо другі раз у гэтым годзе, на Андрэя Мялешку - трэці.

«Падобна на тое, што без шырокай кампаніі салідарнасці не абысціся. Бо па адным знішчаць усіх. Прымусяць сысці з прафесіі. Прымусяць замаўчаць... Прапаную разам падумаць над тым, як можам супрацьстаяць. Спыніць бессэнсоўную агрэсію», - піша Барыс Гарэцкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках