2 траўня 2024, Чацвер, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прапаў бізнэсовец

16
У Менску прапаў бізнэсовец

Менская міліцыя шукае без вестак прапаўшага бізнэсоўца.

52-гадовы Іосіф Басько з'яўляецца заснавальнікам і кіраўніком некалькіх сталічных фірмаў.

Апошні раз зніклага бачылі позна ўвечары 22 кастрычніка 2014 г. у сябе дома. З тых часоў аб яго месцазнаходжанні нічога невядома, паведамляе БелаПАН.

Прыкметы зніклага: на выгляд 45-50 гадоў, рост каля 180 см, хударлявага целаскладу, твар авальны смуглявы, лоб сярэдні, бровы дугападобныя сярэднія, вочы блакітныя, нос сярэдні прамы, валасы цёмна-русыя прамыя, памер абутку - 42-43.

Быў апрануты: куртка балонневая чорна-сіняга колеру, джынсы цёмна-шэрага колеру, красоўкі скураныя чорнага колеру, майка белага колеру, шкарпэткі чорнага колеру.

Калі вам што-небудзь вядома пра лёс зніклага, патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках