2 траўня 2024, Чацвер, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ зафіксавала ў Данбасе тры калоны вайсковай тэхнікі

6
АБСЕ зафіксавала ў Данбасе тры калоны вайсковай тэхнікі

Назіральнікі АБСЕ зафіксавалі на тэрыторыі самаабвешчанай ДНР тры калоны вайсковай тэхнікі.

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ ў рэгіёне Аляксандр Хуг, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"У апошнія дні мы зафіксавалі тры калоны вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў, таму не змаглі іх ідэнтыфікаваць", - сказаў Хуг.

Раней назіральнікі АБСЕ таксама фіксавалі перамяшчэнне калон вайсковай тэхнікі без апазнавальных знакаў на тэрыторыі ДНР. Пазней сепаратысты заявілі, што гэта іх тэхніка.

Нагадаем, у сераду ў NАТO папярэдзілі пра ўваходжанне калон расейскай вайсковай тэхнікі і жаўнераў на тэрыторыю Украіны.

У штотыднёвай справаздачы АБСЕ паведамілі, што ў Расею з Данбаса рухаюцца грузавікі з вуглём і трупамі. Акрамя таго, назіральнікі адзначылі рэкордную колькасць людзей у вайсковай форме, якія перасякаюць расейска-ўкраінскую мяжу ў зоне АТА. Толькі праз пункты пропуску Гукава і Данецк прайшлі як мінімум 665 людзей у вайсковай форме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках