2 траўня 2024, Чацвер, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дольнікам дазволілі мяняць забудоўшчыка

2
Дольнікам дазволілі мяняць забудоўшчыка

Урад зацвердзіў палажэнне аб выпадках і парадку замены забудоўшчыка.

Падставай для спынення дамоўных адносін з'яўляецца перавышэнне забудоўшчыкам тэрмінаў выканання абавязацельстваў што да дамоваў стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва больш чым на шэсць месяцаў; перавышэнне тэрмінаў будаўніцтва, вызначаных у графіку вытворчасці работ, прыкладаемых да дамовы будаўнічага падраду, больш чым на тры месяцы; спыненне забудоўшчыкам фінансавання будаўніцтва аб'екта будаўніцтва на тэрмін больш за тры месяцы, піша БелТА.

Стары забудоўшчык павінен перадаць новаму праектную, выканаўчую і іншую неабходную для завяршэння будаўніцтва аб'екта будаўніцтва дакументацыю, пералічыць грашовыя сродкі, якія паступілі ад дольнікаў з усіх крыніц фінансавання, уключаючы сродкі грамадзян. Аплачаныя ранейшым забудоўшчыкам, але нявыкананыя абавязацельствы падрадчыкаў, пастаўшчыкоў і іншых контрагентаў павінны быць выкананыя на карысць новага забудоўшчыка.

Долі кожнага дольніка і ранейшага забудоўшчыка ў аб'ёме не завершанага будаўніцтвам аб'екта будаўніцтва, перададзенага новаму забудоўшчыку, разлічваюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Разлік велічыні плацяжоў дольніка новаму забудоўшчыку паводле дамовы стварэння аб'екта долевага будаўніцтва праводзіцца новым забудоўшчыкам з улікам долі дольніка ў аб'ёме не завершанага будаўніцтвам аб'екта будаўніцтва, перададзенага новаму забудоўшчыку. Пры вызначэнні долі дольніка ў аб'ёме не завершанага будаўніцтвам аб'екта будаўніцтва, перададзенага новаму забудоўшчыку, сродкі, якія паступілі за кошт крэдытаў, але не выкарыстаныя ранейшым забудоўшчыкам на мэты будаўніцтва, у тым ліку атрыманыя і неадпрацаваныя авансы за кошт ільготных крэдытаў, таксама падлягаюць уліку ў аплочанай частцы дольніка ў аб'ёме не завершанага будаўніцтвам аб'екта будаўніцтва.

Дольнікі, якія адмовіліся ад укладання дамовы стварэння аб'екта долевага будаўніцтва з новым забудоўшчыкам, і ранейшы забудоўшчык маюць права патрабаваць ад новага забудоўшчыка вяртання грашовых сродкаў

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках