2 траўня 2024, Чацвер, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк прапанаваў свой спіс складу Кабміна

7
Яцэнюк прапанаваў свой спіс складу Кабміна

Прэм'ер Украіны звярнуўся да палітсілаў, якія набралі большасць галасоў на парламенцкіх выбарах, са спісам кандыдатур новага Кабінета міністраў.

На прэс-канферэнцыі Яцэнюк сказаў, што ад гэтых палітсілаў прапаноў не паступала, таму ён падрыхтаваў такі спіс, піша obozrevatel.com.

«Я б хацеў звярнуцца да гэтых палітсілаў разгледзець магчымасць дэлегаваць гэтых асоб у Кабмін. Калі будуць іншыя кандыдатуры, то мы будзем разглядаць», - сказаў Яцэнюк.

Спіс кандыдатур ад Яцэнюка:

Віцэ-прэм'ер міністр, міністр рэгіянальнага развіцця - Уладзімір Гройсман

Віцэ-прэм'ер у харчовых пытаннях - Іван Мірашнічэнка

Віцэ-прэм'ер у гуманітарных пытаннях - Ігар Жданаў

Міністр унутраных спраў - Арсэн Авакаў

Міністр фінансаў - Віталь Лісавенка

Міністр юстыцыі Павел Пятрэнка

Міністр аграпрамысловага комплексу - Леанід Казачэнка

Міністр эканомікі - Дзмітрый Шымко

Міністр сацыяльнай палітыкі - Павел Разенка

Міністр адукацыі - Сяргей Квіты

Міністр паліва і энэргетыкі - Андрэй Колабаў

Міністр культуры - Яўген Нішчук

Міністр аховы здароўя - Васіль Лазарышынец

Акрамя таго, Яцэнюк прапанаваў Прэзідэнту Украіны пакінуць Паўла Клімкіна міністрам замежных спраў і Сцяпана Паўтарака - міністрам абароны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках