2 траўня 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія журналісты пачалі прабег Варшава-Кіеў да гадавіны Майдана

2
Польскія журналісты пачалі прабег Варшава-Кіеў да гадавіны Майдана

Прабег будзе доўжыцца з 18 да 21 лістапада.

Ён з'яўляецца своеасаблівым жэстам падтрымкі для Украіны ў першую гадавіну рэвалюцыі годнасці. Пра гэта ўласнаму карэспандэнту "Укринформа" у Польшчы паведаміў адзін з ініцыятараў мерапрыемства, публіцыст выдання Gazeta Wyborcza Пётр Пацэвіч.

"Мы верым, што ўкраінцы ўспрымуць гэта як жэст падтрымкі для дэмакратычных, незалежных і еўрапейскіх імкненняў Украіны. Гэта таксама жэст у бок палякаў і іншых еўрапейцаў, каб яны не забывалі (пра Майдан - рэд.), бо памяць вельмі кароткая, і на гэта разлічвае Пуцін", - адзначыў журналіст.

Ён падкрэсліў, што палякі вельмі добра разумеюць украінцаў, бо самі яшчэ нядаўна стартавалі ў вельмі складанай сітуацыі, але краіне ўдалося атрымаць незалежнасць і пабудаваць дэмакратыю.

З ягоных слоў, у прабегу даўжынёй 800 км возьмуць удзел 28 чалавек, якія будуць падзеленыя на чатыры групы па сем удзельнікаў, якія будуць перадаваць адзін аднаму эстафету.

"Будзем бегчы ўдзень і ўначы, каб паспець раніцай 21 лістапада ў Кіеў. Кожны ўдзельнік прабяжыць па 30-40 км", - паведаміў Пацэвіч.

З ягоных слоў, польскі бок вядзе перамовы з актывістамі Майдана і ўладай сталіцы, каб да прабегу на фінішнай прамой даўжынёй да 3 км далучыліся ўсе жадаючыя ў Кіеве.

Пасля завяршэння прабегу польскія ўдзельнікі возьмуць удзел у афіцыйных урачыстасцях, звязаных з гадавінай пачатку Еўрамайдану.

У марафоне Варшава-Кіеў возьмуць удзел, прынамсі, журналісты Gazeta Wyborcza, Polityka, Newsweek, Польскага радыё, радыё RMF і TOK FM, тэлеканалаў TVN, TVP. Да іх таксама далучацца ваявода Мазавецкага ваяводства Яцэк Казлоўскі, шматразовы алімпійскі чэмпіён у спартовай хадзе Роберт Кажанёўскі, чэшскі і славацкі журналіст і пісьменнік Марцін Шымейка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках