2 траўня 2024, Чацвер, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў Саюза палякаў выклікаюць на допыты

6
Актывістаў Саюза палякаў выклікаюць на допыты

Актывістаў Саюза палякаў у Беларусі выклікаюць на допыты ў КДК, дзе патрабуюць ад іх інфармацыю аб крыніцах фінансавання арганізацыі.

Пра гэта паведаміла былая кіраўніца арганізацыі Анжэліка Борыс, піша onet.pl (пераклад - charter97.org).

- Мы атрымалі сігналы ад жыхароў Берасця і Баранавічаў аб тым, што іх па тэлефоне выклікалі на допыты ў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Ад іх патрабуецца інфармацыя, якім чынам фінансуецца дзейнасць саюза, інфармацыя пра мяне і Мечыслава Яскевіча - сказала Анжэліка Борыс.

Яна паведаміла, што быў нават выпадак запісу размовы на відэакамеру.

- Магчыма, улады рыхтуюць нейкі новы прапагандысцкі фільм - сказала Анжэліка Борыс. Яна дадала, што некаторым актывістам прапаноўвалі, каб з прымацаваным мікрафонам прыйшлі ў офіс арганізацыі.

На пытанне, чым можна растлумачыць гэтую сітуацыю, Борыс адказала, што «вынаходлівасць уладаў невычэрпная».

Але напэўна, гэта звязана з акцыяй у зборы подпісаў супраць праекту Кодэксу «Аб адукацыі» - дадала яна.

У кастрычніку арганізацыя адправіла міністру адукацыі, Сяргею Маскевічу больш за 1200 подпісаў пад пратэстам супраць дакумента, які на яе думку, парушае права польскай меншасці ў Беларусі навучацца на роднай мове.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках