2 траўня 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Захад можа і павінен пашырыць санкцыі супраць РФ

6
The Wall Street Journal: Захад можа і павінен пашырыць санкцыі супраць РФ

Калі Пуціна не спыніць ва Украіне, наступнымі стануць Польшча і краіны Балтыі.

Расейскія войскі ізноў прасоўваюцца ва Украіну, і зноў перад прэзідэнтам Абамам і Еўропай паўстае пытанне аб тым, як спыніць крамлёўскага Напалеона. Нішто з распачатага імі не падзейнічала на Уладзіміра Пуціна, які прыйшоў да высновы, што заходнія лідары занадта нерашучыя для таго, каб супраціўляцца, піша The Wall Street Journal (пераклад - Инопресса.ру).

«Наступныя яго крокі няцяжка сабе ўявіць. Маскве патрэбен сухапутны мост, які вядзе з Расеі на Крымскую паўвыспу, анэксаваную ў сакавіку, - гаворыцца ў артыкуле. - Афіцыйны прадстаўнік нямецкага ўрада назваў дзеянні Расеі «невытлумачальнымі», у той час як новая вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежнай палітыцы Федэрыка Магерыні панаракала на гэтую «новую перашкоду на шляху да міру ва Украіне».

Міністр замежных спраў Нямеччяыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, якога, здаецца, падзеі пастаянна застаюць знянацку, заявіў, што ўмяшанне на гэтым тыдні рызыкуе «вярнуць сітуацыю, якую мы фактычна пераадолелі».

«Дзе былі гэтыя людзі?» - Задае рытарычнае пытанне выданне. Расейскі лідар ніколі не дэманстраваў жадання прыйсці да «працяглай палітычнай пастановы ва Украіне» як выказваецца Магерыні, але Захад працягвае спадзявацца і маліць, гаворыцца ў артыкуле.

«Пуцін не адкажа на просьбы, але яму прыйдзецца двойчы падумаць, калі расплата за яго рэваншызм перавысіць выгады», - мяркуюць журналісты. Санкцыі ЗША і ЕЗ і кошты на нафту наносяць шкоду расейскай эканоміцы, у той час як рубель працягвае падаць і капіталы працягваюць выцякаць з краіны. «Захад можа і павінен пашырыць санкцыі, хоць Злучаным Штатам давядзецца весці за сабой перапалоханую Еўропу, - піша выданне. - Абаме таксама варта адмяніць забарону на аказанне вайсковай дапамогі Кіеву».

Калі Абама не будзе дзейнічаць, то гэта варта зрабіць Кангрэсу. Сенацкі камітэт у міжнародных стасунках нядаўна аднагалосна прагаласаваў за ўзбраенне ўкраінцаў, і Кангрэс павінен правесці гэты законапраект, рэкамендуе выданне.

«Калі Пуціна не спыніць ва Украіне, наступнымі могуць стаць Малдова, дзяржавы Балтыі, Польшча і Казахстан. Захаду неабходна прачнуцца ад сноў эры Абамы», - падсумоўвае рэдакцыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках