2 траўня 2024, Чацвер, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Простая формула, як стаць шчаслівым

15
Простая формула, як стаць шчаслівым

Псіхолагі з універсітэта Паўднёвай Фларыды (ЗША) правялі даследаванне, у працэсе якога вывелі сапраўдную формулу шчасця.

Яны ўпэўненыя, што яна заключаецца ў 6 найбольш эфектыўных спосабах уздзеяння чалавека на ўласную свядомасць, якія могуць дапамагчы яму стаць больш шчаслівым, піша uaua.info.

Навукоўцы ўпэўненыя, што для шчасця чалавеку неабходна:

1. Адчуваць падзяку. Калі вы камусьці дзякуйце ці ж вам хтосьці дзякуе, вы адчуваеце пазітыўныя эмоцыі, якія робяць вас больш шчаслівым.

2. Пазітыўна думаць. Кожны дзень уяўляйце свае жаданні і надзеі, гэта дапаможа вам быць больш задаволеным.

3. Рабіць добрыя справы. Той, хто здзяйсняе добрыя ўчынкі, адчувае значна больш шчасця, чым тыя, каму гэтыя ўчынкі былі адрасаваныя.

4. Запамінайце пазітыўныя падзеі і ўдачы - гэта палепшыць ваш настрой!

5. Не забывайце рэалізоўваць свае таленты. Калі вам хочацца маляваць - малюйце, хочацца спяваць - спявайце!

6. Будзьце побач са шчаслівымі людзьмі. Псіхолагі ўпэўненыя, што кампанія шчаслівага чалавека на 25% павялічвае вашы шанцы на шчасце.

На самай справе, быць шчаслівым - гэта проста, трэба толькі адзін раз паспрабаваць!

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках