2 траўня 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NАТO: ВПС Расеі пагражаюць палётам грамадзянскай авіяцыі

21
Генеральны сакратар NАТO: ВПС Расеі пагражаюць палётам грамадзянскай авіяцыі

За пяць гадоў Расея павялічыла абаронны бюджэт на 50%, у той час як NАТO скараціла свой на 20%.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NАТO Енс Столтэнберг у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild, апублікаваным у пятніцу, 14 лістапада, паведамляе Deutsche Welle.

«На працягу апошніх дзён мы назіралі, як Расея ў чарговы раз перапраўляла праз мяжу з Украінай зброю, абсталяванне, артылерыю, танкі і ракеты, - сказаў ён. - Прэзідэнт Пуцін відавочна парушыў дамоўленасці аб спыненні агню і тэрытарыяльную недатыкальнасць Украіны».

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу падкрэсліў, што даверных адносін партнёраў, выбудаваных паміж Расеяй і NАТО на працягу мінулых гадоў, больш няма. «Мы павінны зрабіць усё, каб украінскі канфлікт не перарос у новую халодную вайну», - сказаў ён, дадаўшы, што гэта таксама і ў расейскіх інтарэсах.

Сітуацыя ў сферы бяспекі ў Еўропе істотна змянілася, мяркуе Столтэнберг, таму ў будучыні NАТO прыйдзецца павялічыць выдаткі на абарону. За апошнія пяць гадоў альянс скараціў выдаткі ў гэтай сферы на 20 працэнтаў, у той час як Расея падвысіла іх на 50 адсоткаў, адзначаецца ў інтэрв'ю.

Кіраўнік NАТО таксама ўказаў, што манеўры ВПС Расеі пагражаюць бяспецы пасажырскіх авіялайнераў і іншых паветраных судоў. Прынамсі, расейскія баявыя самалёты лётаюць c адключанымі транспондэрамі, а іх пілоты не выходзяць на сувязь з дыспетчарскімі службамі, чым ствараюць небяспеку для грамадзянскай авіяцыі.

Самалёты NАТO ў гэтым годзе правялі больш за 100 перахопаў расейскіх самалётаў - у тры разы больш, чым за ўвесь 2013.

Фота: Anadolu Agency/Getty Images

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках