2 траўня 2024, Чацвер, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнку клічуць ачоліць беларускую зборную ў футболе

30
Ганчарэнку клічуць ачоліць беларускую зборную ў футболе

Федэрацыя футбола гатовая прапанаваць яму мільён еўра ў год.

Звольнены з краснадарскай «Кубані» Віктар Ганчарэнка знаходзіцца ў сферы інтарэсаў беларускай зборнай у футболе. Арганізацыя абмяркоўвала са спецыялістам перспектывы супрацоўніцтва яшчэ да таго, як стала вядома аб яго адстаўцы ў расейскім клубе, паведамляе TUT.BY.

Падчас папярэдніх перамоваў Ганчарэнка адхіліў прапанову федэрацыі, спаслаўшыся на зацікаўленасць у працы іншага плану. Зрэшты, пасля вяртання зборнай Беларусі з гішпанскай Уэльва, дзе 15 лістапада камандзе трэба будзе правесці матч адборачнага турніру Еўра-2016 супраць мясцовай нацыянальнай дружыны, кіраўнікі федэрацыі плануюць паўторна абмеркаваць прапанову з Віктарам Ганчарэнкам.

Не апошнюю ролю падчас абмеркавання варыянту супрацоўніцтва можа згуляць цана пытання. У «Кубані» Ганчарэнка зарабляў каля мільёна еўра ў год. Федэрацыя футбола гатовая пацягнуць аналагічнае па суме пагадненне, аднак у такім выпадку без прыцягнення сродкаў звонку ёй давядзецца згарнуць уласныя інвестыцыйныя праекты. Пры гэтым у кіраўніцтве арганізацыі ўпэўненыя, што адмаўляцца ад сацыяльных ініцыятыў недапушчальна.

Нагадаем, што экс-настаўнік барысаўскага БАТЭ ачоліў «Кубань» у кастрычніку 2013 года. Кантракт з ім быў падпісаны на чатыры з паловай гады. Пасля 13 тураў сапраўднага чэмпіянату Расеі краснадарская каманда займае пятае месца ў турнірнай табліцы. Ад маскоўскага ЦСКА, які знаходзіцца на другой пазіцыі, краснадарцаў аддзяляе адно ачко. Аднак у клубе палічылі непрадуктыўнай манеру стасункаў Ганчарэнкі з футбалістамі. 13 лістапада стораны спынілі супрацоўніцтва.

Тым часам беларуская зборная знаходзіцца без галоўнага трэнера з 13 кастрычніка, калі старшыня федэрацыі Сяргей Румас пасля серыі няўдалых матчаў каманды прыняў адстаўку Георгія Кандрацьева. Нацыянальная дружына на старце другога для трэнера адборачнага цыклу набрала адно ачко ў трох паядынках, у той час як каманда нацэльвае на выхад у асноўную частку кантынентальнага першынства. Паведамлялася, што ў кола кандыдатаў на вакантную пасаду ўваходзяць Аляксандр Хацкевіч, Алег Блахін, Джавані Трапатоні і іншыя дасведчаныя настаўнікі. Выконваючым абавязкі рулявога галоўнай каманды краіны прызначаны Андрэй Зыгмантовіч, які ўваходзіў у штаб Кандрацьева. Яму трэба будзе кіраваць футбалістамі ў матчах супраць гішпанцаў і мексіканцаў, якія пройдуць 15 і 18 лістапада адпаведна.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках