2 траўня 2024, Чацвер, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: ЗША павінны сур'ёзна паставіцца да ўзмацнення прапаганды Крамля

6
The Washington Post: ЗША павінны сур'ёзна паставіцца да ўзмацнення прапаганды Крамля

Газета Washington Post пракаментавала заявы аб стварэнні новага расейскага сродку міжнароднага вяшчання.

Газета The Washington Post заклікала ўрад ЗША больш сур'ёзна паставіцца да спробаў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна мадэрнізаваць расейскую прапагандысцкую машыну і зрабіць яе больш эфектыўнай, паведамляе «Голос Америки».

У рэдакцыйным артыкуле газеты гаворыцца, што на днях расейскія афіцыйныя асобы абвясцілі аб ініцыятыве, мэта якой - распаўсюджванне прапаганды Масквы на замежную аўдыторыю праз радыё і Інтэрнэт.

Газета адзначае, што на ўтрыманні Пуціна знаходзяцца тысячы прапагандыстаў, гатовых разгарнуць працу ў 25 найбуйнейшых гарадах свету ў спробе супрацьстаяць таму, што Крэмль называе праамерыканскай перадузятасцю заходніх СМІ.

«Як бы ён таго ні хацеў, Пуцін не можа аднавіць Савецкі Саюз, і малаверагодна, што яму ўдасца аднавіць міжнародны ўплыў Масквы да ўзроўню часоў «халоднай вайны», - гаворыцца ў рэдакцыйным артыкуле. - Але карыстаючыся законамі, распрацаванымі для запалохвання, і насаджваючы страх, Пуцін можа дасягнуць пэўных поспехаў у справе аднаўлення савецкай сістэмы кантролю над інфармацыяй, якую спажываюць большасць расейскіх грамадзян».

«Але нагнятанне абстаноўкі ў спалучэнні з абсурднай, але прыхаванай прапагандысцкай інфармацыяй можа аказаць уздзеянне на суседнія краіны, і Злучаным Штатам варта паставіцца да гэтага больш сур'ёзна», - рэзюмуе Washington Post.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках