2 траўня 2024, Чацвер, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юнкер вызначыў дзесяць прыярытэтаў ЕЗ

1
Юнкер вызначыў дзесяць прыярытэтаў ЕЗ

Стала вядома, на чым плануе сканцэнтравацца ў працы на будучы год кіраўнік Еўракамісіі.

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер у непублічнай перапісцы з кіраўнікамі іншых органаў ЕЗ вызначыў 10 прыярытэтаў працы Еўразвяза на 2015 год.

Пра гэта паведамляе брусельскае выданне ЕurActiv, у распараджэнні якога апынуўся ліст Юнкера і віцэ-прэзідэнта ЕК Франса Цімерманса, адрасаваны прэзідэнту Еўрапарламента Марціну Шульцу і кіраўніку рады ЕЗ Матэа Ренцо, піша "Еўрапейская праўда".

Прэзідэнт Еўракамісіі ў лісце прызнае, што эканамічны крызіс усё яшчэ прадаўжаецца, узровень беспрацоўя застаецца "непрымальна высокім", а падзеі ў суседніх з ЕЗ краінах патрабуюць ад аб'яднання рашучага адказу.

- эканамічны рост, інвестыцыі і павелічэнне колькасці працоўных месцаў;

- стварэнне адзінага лічбавага рынку;

- стварэнне магутнага Энергетычнага саюза, дзейнасць якога павінная ажыццяўляцца з улікам праблемы змены клімату, а таксама ў рамках умацавання энергетычнай бяспекі ЕЗ;

- развіццё ўнутранага рынку;

- вялікая інтэграцыя ў рамках Эканамічнага і манетарнага саюзаў;

- перамовы ў Пагадненні аб зоне свабоднага гандлю з ЗША;

- развіццё сферы юстыцыі і фундаментальных праў чалавека;

- распрацоўка новай палітыкі міграцыі;

- далейшая рэалізацыя стратэгіі Еўропы як моцнага глабальнага гульца;

- дэмакратычныя змены ў ЕЗ (у гэты раздзел уключаны таксама перагляд заканадаўства аб ГМА).

Другая частка ліста Юнкера прысвечаная ягонай прапанове стварыць новы "міжінстытуцыйны дагавор".

Ідэя заключаецца ў тым, што інстытуты ЕЗ павінныя ўзгадніць шматгадовую праграму, у якой будуць вызначаныя стратэгічныя мэты і бачанне вынікаў іх працы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках