2 траўня 2024, Чацвер, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтва ГЭС грошай няма

26
На будаўніцтва ГЭС грошай няма

Лукашэнка перадумаў будаваць ГЭС на беларускіх рэках.

Лукашэнка, які адправіўся сёння ў Гарадзенскую вобласць, даручыў Мінэнерга перагледзець у бок зніжэння планы ў будаўніцтве ГЭС на беларускіх рэках з банальнай прычыны - у яго няма грошай на рэалізацыю такіх планаў, паведаміла АФН.

Ён прызнаўся, што ў свой час ён сам быў ініцыятарам устаноўкі ГЭС на раўнінных мясцовасцях.

Аднак падзенне коштаў на калій, нафту і нафтапрадукты, сур'ёзнае звужэнне расейскага рынку і падзенне попыту разам з дэвальвацыяй расейскага рубля прымушаюць беларускага кіраўніка лічыць кожную капейку.

"Але калі сёння ці як мінімум заўтра, а не паслязаўтра належнага эфекту не будзе, то мы будзем думаць, што рабіць далей. Калі б былі лішнія грошы, то чаму тады не ўкласці. Але ў нашых цяперашніх умовах паўстае пытанне: ці варта ў такіх аб'ёмах гэтым займацца, будаваць гэтыя станцыі?" - задумаўся Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ГЭС будаваць трэба, хаця б дзеля дыверсіфікацыі.

"Трэба хаця б для таго, каб захаваць гэтую школу будаўніцтва гідраэлектрастанцый, каб у будучыні яе потым не аднаўляць. Але галоўнае пытанне аб'ёмаў - ці трэба будаваць столькі", - сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках