28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Модуль Philae перастаў перадаваць сігналы на Зямлю

4
Модуль Philae перастаў перадаваць сігналы на Зямлю

Даследчы модуль Philae, які знаходзіцца на паверхні каметы Чурумава-Герасіменкі, перастаў перадаваць сігнал на Зямлю.

Такое паведамленне распаўсюдзіла сёння Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА).

«Страта сігналу. Сувязі з Philae больш няма. Усе навуковыя звесткі з першага сеансу сувязі паспяхова перададзеныя», - цытуе ТАСС паведамленне цэнтра кіравання палётамі ЕКА.

Незадоўга да гэтага еўрапейскія спецыялісты зафіксавалі пераход усіх бартавых сістэм модуля ў спячы рэжым праз нізкі ўзровень зараду батарэі. Рэшткі энэргіі выдаткоўваліся на падтрыманне ў рабочым стане канала сувязі. Да 01:43 паводле сярэднееўрапейскага часу (03:43 паводле менскага часу) чакана спынілася і перадача сігналу.

«Ты прарабіў выдатную працу, Philae, такога не рабіў яшчэ ні адзін касмічны апарат», - напісалі на развітанне супрацоўнікі ЕКА ў афіцыйным Twitter місіі.

Нагадаем, у пятніцу ў цэнтры касмічных даследаванняў CNES заявілі, што модуль можа неўзабаве спыніць працу праз недахоп энэргіі.

У даследчай праграме Philae былі запланаваныя свідравыя працы. Згодна з першапачатковым планам, модуль павінен быў выключыць керн, прааналізаваць яго і перадаць звесткі ў Еўрапейскае касмічнае праз недахоп энэргіі.

Аднак весткі аб тым, што апарат бліжэйшым часам можа спыніць працу, прымусілі даследчыкаў унесці карэктывы ў працу модуля. «Вяртаюся да працы! Пачынаю бурэнне паверхні P67», - з'явілася паведамленне ў Twitter апарата пасля вестак аб яго хуткай смерці. Затым у ЕКА паведамілі, што Philae паспяхова правёў свідравыя працы.

Спушчальны модуль Philae быў дастаўлены да каметы Р67/Чурумава-Герасіменкі зондам Rosetta, які быў запушчаны 2 сакавіка 2004. Мэта місіі складаецца ў тым, каб атрымаць інфармацыю пра зараджэнне і эвалюцыі Сонечнай сістэмы. Rosetta дасягнула каметы 12 лістапада 2014. Спуск апарата Philae на паверхню каметы заняў прыкладна сем гадзін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках