28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары заблакавалі аўтобус ХК «Дынама-Менск» у Рызе

7
Заўзятары заблакавалі аўтобус ХК «Дынама-Менск» у Рызе

Чацвёртае паражэнне запар раз'ятрыла беларускіх фанатаў.

Яны прыкладна на чвэрць гадзіны заблакавалі выезд з «Арэны-Рыга» аўтобуса з хакеістамі менскага клуба, патрабуючы выхаду капітана каманды Аляксея Калюжнага. Спачатку ролю парламенцёра ад клуба прыняў генеральны менеджэр «зуброў» Уладзімір Беражкоў, але пазней да яго ўсё-ткі далучыўся і Калюжны, піша "Прессбол".

Падчас прыкладна 5-хвіліннага дыялогу Аляксея з тарсідай ён паспрабаваў пераканаць заўзятараў паставіцца да часовых праблем каманды, якая саступіла ў чатырох матчах запар, з разуменнем. Прынамсі, ён сказаў: «Зразумейце, што ў кожнага клуба падчас сезона бываюць узлёты і крызісы. Ведаю, пра што кажу, я быў чэмпіёнам. Дык вось у адзін з чэмпіёнскіх гадоў маскоўскае «Дынама» на нейкім адрэзку саступіла ў 11 матчах запар. І ўсё роўна ўзяло золата! Вызначце дэлегата ад заўзятараў, хай наведае распранальню. І ўбачыць, колькі цяпер нашых гульцоў выходзяць на лёд забінтаваныя і затэйпованыя, на ўколах. Шмат каму наогул паводле медыцынскіх паказанняў цяпер нельга гуляць. Але яны гуляюць. І ваша падтрымка цяпер для нас асабліва важная...»

За час імправізаванага брыфінгу Калюжнага аўтобус з камандай здолеў такі выбрацца на вуліцу і адбыў разам з капітанам у рыжскі гатэль. Толькі Уладзімір Беражкоў застаўся і яшчэ прыкладна пятнаццаць хвілін адказваў на набалелыя пытанні прыхільнікаў «зуброў».

Аднак перапыніць серыю паражэнняў бліжэйшым часам будзе надзвычай цяжка. 17 лістапада «Дынама» трэба будзе гуляць у Санкт-Пецярбургу з мясцовым СКА, які з'яўляецца лідарам чэмпіянату.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках