28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: Праз агрэсію Масквы Усходняя Еўропа падтрымае санкцыі ЕЗ

2
Financial Times: Праз агрэсію Масквы Усходняя Еўропа падтрымае санкцыі ЕЗ

Славаччына і Вугоршчына, якія раней даволі скептычна ставіліся да санкцый супраць Расеі, змянілі сваё меркаванне.

Да такой высновы карэспандэнты Financial Times прыйшлі, пагаварыўшы з высокапастаўленымі палітыкамі з гэтых краін, піша Инопресса.ру.

«Калі дыялог не атрымліваецца, трэба нешта рабіць. Калі нічога не адбываецца, аднымі толькі дыпламатычнымі прамовамі абмяжоўвацца нельга, - заявіў прэзідэнт Славаччыны Андрэй Кіска. - Санкцыі нікому не падабаюцца. Але іншага шляху няма. Мы павінны паказаць [прэзідэнту РФ Уладзіміру] Пуціну, што мы прымаем меры супраць яго агрэсіі».

«Калі будзе кансалідаваны рух у бок узмацнення жорсткасці [санкцый] у сувязі з пагаршэннем фактычнай абстаноўкі, не думаю, што Славаччына стане гэты працэс блакаваць», - сказаў славацкі міністр у справах Еўропы Петэр Яворчык.

«Жыхары Цэнтральнай Еўропы ведаюць, як гэта - калі ў цябе ў суседзях краіна накшталт Савецкага Саюза. Паўтарэння гэтага досведу мы не хочам, - цытуе Financial Times міністра замежных спраў Вугоршчыны Петэра Сіярта. - Вялікія і моцныя краіны павінны выступіць з нейкімі прапановамі. Яны могуць разлічваць на нашу падтрымку пры прыняцці любых пастаноў, якія прывядуць да хуткага развязання канфлікту».

У Вугоршчыне перамена ў дачыненні да санкцый асабліва ашаламляльная, адзначаюць аўтары артыкула, паколькі гэтая краіна нядаўна ўклала з Расеяй дамову аб будаўніцтве АЭС і дапамагае ёй пракладаць трубаправод, які дазволіць «Газпрому» пастаўляць паліва ў Еўропу ў абыход Украіны.

Разам з тым, не ўсё ў краінах Вышаградскай чацвёркі падзяляюць меркаванне Кіскі і Сіярта. «З падазрэннем» да новых санкцый адносяцца, прынамсі, міністр фінансаў Чэхіі Андрэй Бабіш (з яго пункту гледжання, санкцыі «нічога не дадуць» і «зробяць толькі негатыўнае ўздзеянне»), міністр фінансаў Славаччыны Петэр Казімір і кіраўнік урада гэтай краіны Роберт Фіко, які ў сакавіку саступіў Кіску на прэзідэнцкіх выбарах.

Як піша Financial Times, Вялікая Брытанія, Швецыя і краіны Балтыі «агітуюць за пашырэнне санкцый». На нарадзе міністраў замежных спраў ЕЗ у панядзелак, верагодна, будзе ўзнятае пытанне аб «унясенні новых імёнаў у спіс чыноўнікаў», на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, распавялі выданню неназваныя еўрапейскія чыноўнікі. У той жа час новыя эканамічныя санкцыі супраць Крамля, паводле іх звестак, у панядзелак зацверджаныя не будуць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках