28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбербэтч за хвіліну зрабіў пародыі на 11 кіназорак (Відэа)

Брытанскі актор у рамках промакампаніі драмы «Гульня ў імітацыю» годна адказаў на выклік вядучага.

«Паглядзім, наколькі добра вы імітуеце іншых людзей па-за экранам. Час пайшоў», - сказаў Бенедыкту Камбербэтчу вядучы MTV Джош Харавоітц. Пасля гэтага ён назваў актору імёны 11 зорак, якіх той павінен быў у момант спарадыраваць, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на The Huffington Post.

Усяго за хвіліну актор паспеў скапіяваць заказаныя яму вядучым галасы Джона Малкавіча, Алана Рыкмана, Шона Конэры, Джэка Нікалсана, Тома Хідлстана, Оўэна Уілсана, Майкла Кейна, Крыстафера Уокена, Мэцью Маконахі, спявачкі Тэйлар Свіфт і Тома Хардзі ў вобразе Бэйн з «Цёмнага рыцара». Парадзіруючы голас Маконахі, ён нават дадаў да яго галасавой манеры характэрныя жэсты.

Нагадаем, на мінулым тыдні Камбербэтч абвясціў аб сваіх заручынах з тэатральным рэжысёрам Сафі Хантэр. Паведамленне было апублікаванае ў друкаваным нумары газеты The Times за 5 лістапада на 57-й старонцы ў раздзеле «Будучыя вяселлі».

Бенедыкт Камбербэтч вядомы з галоўных роляў у серыяле тэлеканала BBC «Шэрлак» і ў біяграфічным трылеры пра заснавальніка WikiLeaks Джуліана Асанжа. Акрамя таго, актор агучыў дракона Смаўга ў другой частцы кінатрылогіі «Хобіт».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках