28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пуцін на пасяджэнні G20 сядзеў і пазяхаў

63

Камеры зафіксавалі, як падчас пленарнага пасяджэння на саміце G20 расейскі прэзідэнт пазяхаў.

Напярэдадні палітыкі ўжо правялі нефармальную сустрэчу ў будынку парламента штата. Перад імі выступіў прэм'ер-міністр Аўстраліі.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прыляцеў у Брысбен напярэдадні, сустрэўся з лідарамі дзяржаў БРІКС і абмяняўся некалькімі фразамі з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель, піша segodnya.ua.

На саміце G20 плануецца абмеркаванне сітуацыі ва Украіне, мадэрнізацыі законаў аб падаткаабкладанні супраць афшора і фарміравання агульнага падыходу да субсідавання здабычы выкапнёвага паліва.

У склад «дваццаткі» ўваходзяць Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Вялікая Брытанія, Нямеччына, ЕЗ, Індыя, Інданезія, Італія, Канада, Кітай, Мексіка, Расея, Саудаўская Аравія, ЗША, Турцыя, Францыя, ПАР, Паўднёвая Карэя і Японія. На ўдзельнікаў G20 прыходзіцца звыш 85 адсоткаў сусветнага ВУП і 80 адсоткаў сусветнага гандлю.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках