28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння зборная Беларусі згуляе з «Чырвонай фурыяй»

5
Сёння зборная Беларусі згуляе з «Чырвонай фурыяй»

Футбалісты зборнай Беларусі сёння ўпершыню згуляюць пад кіраўніцтвам Андрэя Зыгмантовіча.

Яго дэбют у гэтай якасці адбудзецца ў гішпанскай Уэльва ў адборачным матчы Еўра-2016 з дзеючым чэмпіёнам Старога Свету камандай Гішпаніі, паведамляе БелТА.

Сённяшнюю гульню, якая пачнецца на стадыёне «Нуэва каламбіну» а 22.45 паводле беларускага часу (прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 2»), будзе судзіць брыгада арбітраў з Даніі на чале з Кенам Хансэнам.

Беларуская зборная стартавала ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева вельмі няўдала. У групе С яна згуляла ўнічыю ў гасцях у каманды Люксембурга (1: 1), а затым пацярпела дзве паразы ў Барысаве - ад зборных Украіны (0: 2) і Славаччыны (1: 3). Пасля гэтага Кандрацьеў сышоў у адстаўку, а выконваючым абавязкі быў прызначаны Андрэй Зыгмантовіч, які таксама працаваў у ранейшым трэнерскім штабе нацыянальнай дружыны. Новы настаўнік не стаў кардынальна мяняць склад, і спыніў свой выбар у асноўным на футбалістах, якія пачыналі цяперашнюю адборачную кампанію:

брамнікі: Юрый Жаўноў («Тарпеда», Масква, Расея), Аляксандр Гутар («Дынама», Менск), Сяргей Чэрнік (БАТЭ, Барысаў);

абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Краснадар», Расея), Сяргей Паліцэвіч («Дынама», Менск), Аляксей Янушкевіч, Сяргей Мацвейчык (абодва - «Шахцёр», Салігорск), Максім Валадзько (БАТЭ, Барысаў), Максім Бардачоў («Растоў», Расея), Ігар Шытаў («Мардовія», Саранск, Расея);

паўабаронцы: Станіслаў Драгун («Крылы Саветаў», Самара, Расея), Цімафей Калачоў («Растоў», Расея), Сяргей Кісляк («Рубін», Казань, Расея), Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (абодва - БАТЭ, Барысаў), Ігар Стасевіч («Дынама», Менск), Антон Пуціла («Тарпеда», Масква, Расея), Павел Няхайчык («Томь», Томск, Расея), Сяргей Крывец («Мец», Францыя), Сяргей Балановіч («Амкар», Перм, Расея);

нападнікі: Мікалай Сігневіч (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Карніленка («Крылы Саветаў», Самара, Расея).

Акрамя сустрэчы гішпанцаў з беларусамі ў гэтай групе сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі: каманда Люксембурга прыме на сваім полі ўкраінцаў, а ў Скоп'і македонскія футбалісты будуць супернічаць з лідарам групы зборнай Славаччыны. Пасля трох тураў становішча каманд у групе С: Славаччына - 9 ачкоў (розніца мячоў - 6-2), Гішпанія - 6 (10-3), Украіна - 6 (3-1), Македонія - 3 (4-8), Беларусь - 1 (2-6), Люксембург - 1 (3-8).

Матчы 4-га тура сёння адбудуцца яшчэ ў трох групах. Галоўны фаварыт групы Е зборная Англіі, якая не страціла ў трох папярэдніх гульнях ніводнага ачка і не прапусціла ніводнага мяча, на лонданскім стадыёне «Уэмблі» прыме футбалістаў Славеніі. Эстонская каманда згуляе ў гасцях у зборнай Сан-Марына, а ў Санкт-Галене швейцарцы сустрэнуцца з літоўскай дружынай. Становішча каманд пасля трох тураў: Англія - 9 (8-0), Славенія - 6 (3-1), Літва - 6 (3-2), Швейцарыя - 3 (4-3), Эстонія - 3 (1-2) , Сан-Марына - 0 (0-11).

Лідар групы G зборная Аўстрыі ў Вене будзе прымаць аднаго са сваіх галоўных канкурэнтаў каманду Расеі. У Кішынёве малдаўскія футбалісты сустрэнуцца са зборнай Ліхтэнштэйна. А ў Падгорыцы зборная Чарнагорыі згуляе са шведамі. Становішча каманд пасля трох тураў: Аўстрыя - 7 (4-2), Расея - 5 (6-2), Швецыя - 5 (4-2), Чарнагорыя - 4 (2-1), Малдова - 1 (2-5) , Ліхтэнштэйн - 1 (0-6).

Напярэдадні першыя сустрэчы 4-га тура прайшлі яшчэ ў трох групах:

D: Грузія - Польшча - 0: 4, Нямеччына - Гібралтар - 4: 0, Шатландыя - Ірландыя - 1: 0. Становішча каманд пасля чатырох тураў: Польшча - 10 (15-2), Ірландыя - 7 (10-3), Нямеччына - 7 (7-4), Шатландыя - 7 (5-4), Грузія - 3 (4-7) , Гібралтар - 0 (0-21).

F: Румынія - Паўночная Ірландыя - 2: 0, Вугоршчына - Фінляндыя - 1: 0, Грэцыя - Фарэрскія выспы - 0: 1. Становішча каманд пасля чатырох тураў: Румынія - 10 (6-1), Паўночная Ірландыя - 9 (6-3), Вугоршчына - 7 (4-3), Фінляндыя - 4 (4-5), Фарэрскія выспы - 3 (2- 6), Грэцыя - 1 (1-5).

I: Сербія - Данія - 1: 3, Партугалія - Арменія - 1: 0. Становішча каманд: Данія - 7 (4 матчы; 6-4), Партугалія - 6 (3; 2-1), Албанія - 4 (3; 2-4), Сербія - 1 (3; 5-4), Арменія - 1 (3; 2-4).

Праграма чацвёртага тура кваліфікацыі Еўра-2016 завершыцца ў нядзелю, 16 лістапада, паядынкамі ў астатніх групах:

А: Нідэрланды - Латвія, Чэхія - Ісландыя, Турцыя - Казахстан. Становішча пасля трох тураў: Ісландыя - 9 (8-0), Чэхія - 9 (8-4), Нідэрланды - 3 (4-5), Латвія - 2 (1-4), Казахстан - 1 (3-7), Турцыя - 1 (2-6).

У: Бельгія - Уэльс, Кіпр - Андора, Ізраіль - Боснія і Герцагавіна. Становішча каманд: Уэльс - 7 (3 матчы; 4-2), Ізраіль - 6 (2; 6-2), Бельгія - 4 (2; 7-1), Кіпр - 3 (3; 4-5), Боснія і Герцагавіна - 2 (3; 2-3), Андора - 0 (3; 2-12).

Н: Азербайджан - Нарвегія, Італія - Харватыя, Балгарыя - Мальта. Становішча пасля трох тураў: Харватыя - 9 (9-0), Італія - 9 (5-1), Нарвегія - 6 (5-3), Балгарыя - 3 (3-4), Мальта - 0 (0-6), Азербайджан - 0 (2-10).

Паводле вынікаў спаборніцтваў у дзевяці адборачных групах у фінальную стадыю ЧЕ-2016 наўпрост выйдуць каманды, якія занялі першыя-другія пазіцыі, а таксама лепшая дружына з тых, што занялі трэція месцы. Астатнія зборныя, якія фінішуюць трэцімі, правядуць матчы плэй-оф за выхад у фінал, які пройдзе з 10 чэрвеня да 10 ліпеня 2016 г. на футбольных палях Францыі. У фінальным турніры возьмуць удзел 24 зборныя, а не 16, як гэта было раней.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках