28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Латвіі выдварылі расейскага палітолага

8
З Латвіі выдварылі расейскага палітолага

Генеральнага дырэктара Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі Канстанціна Сіманава выправадзілі з Латвіі.

Пастановай міністра ўнутраных спраў краіны Рыхардса Казлоўскіса ён быў унесены ў чорны спіс, паведамляе ТАСС. Як паведамляецца, Сіманаў прыбыў у пятніцу ў латвійскую сталіцу паводле запрашэння міжнароднага медыя-клуба «Фармат А3» для ўдзелу ў публічнай дыскусіі на тэму «Газавыя войны. Ці ёсць альтэрнатыва?». Аднак пасля, падчас абеду ў рэстаране, за ім прыйшлі прадстаўнікі іміграцыйнай службы Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі, піша rus.DELFI.lv.

«Яны папрасілі паказаць дакументы і забралі яго. Потым адвезлі ў гатэль, дзе прымусілі сабраць чамадан, разлічыцца за пражыванне, а пасля павезлі яго з мэтай прад'яўлення нейкага загаду і дэпартацыі», - распавяла прадстаўніца медыя-клуба Вольга Аўдзевіч. «Падставай стала пастанова аб уключэнні Сіманава ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у Латвію. Гэту пастанову сёння прыняў кіраўнік МУС Латвіі», - дадала яна.

Медыя-клуб «Фармат А3» згадваецца ў штотыднёвай справаздачы Паліцыі бяспекі, якая мяркуе, што ў час мерапрыемстваў з удзелам запрошаных экспэртаў дыскусія часта сыходзіць у бок спрэчных пытанняў замежнай палітыкі Латвіі, абмеркавання геапалітычных праблем, акцэнтавання ролі расейскай культуры і мовы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках